Парафіяльныя аб'явы

Больш інфармацыі і фотаздымкаў глядзіце ў нашым профілі ў Інстаграме

21/4/2024

Аб’явы на IV Велікодную нядзелю – Нядзелю Добрага Пастыра

1) На гэтым тыдні 25 красавіка ў чацвер – свята св. Марка, евангеліста.

2) Сужэнскія пары, якія шукаюць умацавання сваіх адносін, запрашаем прыняць удзел ў рэкалекцыях аб прынцыпах дыялогу. Тэрмін: вечар 26.04 – абед 28.04.2024 г. у Гарадку. Запісы ў сакрыстыі.

3) 25 мая (субота)– агульнадыяцэзіяльнае спатканне дзяцей у Браславе. Запрашаем бацькоў запісваць сваіх дзяцей на гэтую падзею ў с. Серафіны!

4) 19-20 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці ў Гудагаі (Астравецкі р-н). Згодна з просьбамі нашых парафіянаў плануем арганізаваць аўтобусную пілігрымку на гэтую падзею і на наведванне святынь Пастаўшчыны, Мядзельшчыны і Астравеччыны. Запрашаем запісвацца ў сакрыстыі!

5) Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!

Інтэнцыя жывога ружанца на велікодны перыяд: каб наданне папскага прывілею Юбілейнай святыні нашаму касцёлу прабудзіла нашую парафіяльную супольнасць да прагнення прыняцца святых сакрамэнтаў і жыцця ў асвячальнай ласцы!