Віцебскі катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага

вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28

+375 (029) 785 12 98 

valerymartsinouski@tut.by

Мы ў Інстаграме

Расклад набажэнстваў

Св. Імша

Панядзелак      8.30   18.00

Аўторак              8.30   18.00

Серада                 8.30   18.00

Чацвер                8.30   18.00

Пятніца             8.30   18.00

Субота                8.30   18.00

Нядзеля            9.30   11.30   17.00   18.00

Споведзь магчыма штодзённа перад Імшой.

Хрост у нашым касцёле

Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.

Перад сакрамэнтам хросту трэба:

Пажадана, каб хросныя бацькі былі каталіцкага веравызнання (адзін з хросных абавязкова павінен быць католікам!).

Інфармацыя для нарачоных

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

Калі вы хочаце атрымаць сакрамэнт сужэнства (шлюб) у нашым касцёле, трэба:

Запрасіць святара (029) 785 12 98

Намашчэнне хворых

Сям'я хворага павінна паклапаціцца:

У першую пятніцу месяца святары наведваюць хворых з нашай парафіі і ўдзяляюць сакрамэнт Намашчэння. Просьба паведаміць, калі ваша сям'я мае такую патрэбу!


Пахаванне

Пры арганізацыі пахавання неабходна найперш наведаць святара (пробашча) сваёй парафіі, каб дамовіцца па ўсіх пытаннях, звязаных з пахаваннем (устанавіць дзень, гадзіну). Пры сабе неабходна мець пасведчанне аб смерці.

Аднак першае, пра што павінен памятаць католік, у якога памірае блізкі ці родны, — гэта малітва, а не роспач. Душа памерлага чакае малітвы, таму трэба даручыць памерлага Божай Міласэрнасці, каб Пан прабачыў усе грахі і адарыў жыццём вечным.

Вельмі важным момантам застаецца трыванне ў малітве пры труне памерлага — аб гэтым таксама варта памятаць пры арганізацыі пахавання.

Святая Імша — найбольшы падарунак, які можна зрабіць памерлым, а праз актыўны ўдзел (прыняцце святой Камуніі) дапамагаем душы памерлага. Ніколі малітвы не будзе зашмат! Бо калі яна не патрэбна ўжо вашаму блізкаму памерламу, заўсёды ёсць тыя душы, за якія ніхто не моліцца.

Вельмі важным з'яўляецца ахвяраванне Імшы ў гадавіну смерці, у дзень нараджэння памерлага ці ў дзень імянінаў.

Асабліва памятаем пра памерлых у лістападзе. Для тых, хто мае такую магчымасць, можна ахвяраваць за памерлага 30 Імшаў (так званая грыгарыянская Імша), каб Бог дараваў яго душы кары ў чыстцы. 


Пастырскае наведванне сем'яў і благаслаўленне дамоў

Пастырскае наведванне - гэта сустрэча святара са сваёй паствай, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць. Так з`яўляецца пэўнае супрацоўніцтва па ўмацаванні веры і стварэнні моцнай парафіяльнай супольнасці.

Спачатку адбываецца абрад асвячэння жылля. Ён складаецца з малітвы святара разам з членамі сям`і і акраплення жылля святой вадой. А потым святар размаўляе з гаспадарамі дома і іншымі членамі сям`і.


 БІСКУПЫ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Ардынарый — біскуп Алег Буткевіч

Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе.

Прэзбітарскае пасвячэнне атрымаў 13 мая 2000 г.

У 2000 г. быў прызначаны вікарыем у Наваполацк, праз некалькі месяцаў пераведзены ў Мёры.

З 2001 г. па 2003 г. з’яўляўся пробашчам у Бешанковічах і Уле.

З 2003 г. быў пробашчам парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату Віцебск-паўночны.

29 лістапада 2013г. папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі.

Уладзіслаў Блін — біскуп Віцебскі на пенсіі

Нарадзіўся 31 мая 1954 г.

Скончыў ВДС у Влоцлаўку і 25 мая 1980 г. прыняў святарскія пасвячэнні.

Вучыўся ў Каталіцкім Люблінскім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.

У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь і працаваў пробашчам у катэдральным касцёле Унебаўзяцця НПМ у Магілёве, — дзе ў 1992 г. паклаў пачатак Міжнароднага экуменічнага фестывалю “Магутны Божа”.

У 1998 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.

13 кастрычніка 1999 г. Папа Ян Павел II назначыў яго біскупам Віцебскай дыяцэзіі.

20 лістапада 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.

З’яўляўся старшынёй Экуменічнай камісіі і камісіі Агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.

5 лютага 2013 года Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уадзіслава Бліна абадстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права.

ПРОБАШЧЫ ПАРАФІІ ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА

КС. ТАДЭВУШ ДАБРАВОЛЬСКІ SDS 

2001-2004 

КС. ПРАЛАТ МІРАСЛАЎ СКАЧЫЛЕС 

2008

КС. РАМАН МУРЗІЧ 

2010-2011

КС. АЛЯКСАНДР ДУЛІНЕЦ 2011-2012

КС. АЛЯКСЕЙ АСОН 2013

КС. КАНОНІК АДАМ ДЫНАК 2013-2015

КС. КАНОНІК АНДРЭЙ АНІСКЕВІЧ 2015-2017

КС. КАНОНІК ПАВЕЛ КНУРЭК 2017-2019

КС. КАНОНІК ВАЛЕРЫЙ ОРСІК 2019-2021

Кс. доктар Валерый Марціноўскі

Ксёндз Валерый Марціноўскі нарадзіўся 11 чэрвеня 1988 г. ў Мёрах. У 2011 г. паспяхова скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя Св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

18 жніўня 2012 г. арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці пасвечаны ў прэзбітэры. Быў вікарыем катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і адміністратарам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку. З 2014 па 2019 гады навучаўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна Паўла ІІ у дактарантуры (аспірантуры) Інстытута біблійных навук.

20 верасня 2019 г. абараніў доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі. Тэма навуковай працы - «Хрысціяне перад абліччам Дня Пана. Нарыс эсхаталагічнага парэнэзісу ў Пасланнях да Тэсаланікійцаў (1 Тэс 4, 13–18; 5, 1–11; 2 Тэс 2, 1–17)».

У чэрвені 2021 г. прызначаны пробашчам катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Чытаць болей 

Святарскае пасвячэнне

Доктарская дысертацыя 

Чытаць яшчэ

1. Каталіцкі Веснік. Газета Віцебскай дыяцэзіі - catholicnews.by

2. Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі - catholic.by

3. Сайт Віцебскай дыяцэзіі - catholicvitebsk.by

4. Слова жыцця. Газета Гродзенскай дыяцэзіі - slowo.grodnensis.by

5. Часопіс "Ave Maria" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - ave-maria.by

6. Інфармацыйны мульціфарматны праект - рускатолик.рф