3 чэрвеня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага адбылася працэсія Божага Цела


 

14 ДЗЯЦЕЙ З ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ ЎПЕРШЫНЮ ПРЫНЯЛІ ЦЕЛА ХРЫСТА

У нядзелю 23 мая ў вiцебскай катэдральнай парафіі Езуса Мiласээрнага адзначалі свята Спаслання Духа Святога. У гэты дзень адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую з рук пробашча кс. канонiка Валерыя Орсiка прыняло 14 дзетак.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

Вялікі чацвер у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага

Вялікі чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманта: Святарства і Эўхарыстыі.

У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай.  На заканчэнне св. Імшы па традыцыі, Цела Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце было перанесена з галоўнага алтара ў Цямніцу, дзе  знаходзілася аж да Вялікай пятніцы, каб кожны парафіянін меў магчымасць адараваць Езуса хоць некаторы час.

Адразу пасля малітвы, пробашч парафіі кс. кан. Валерый Орсік запрасіў у парафіяльную кавярню на вячэру мужчын і падараваў кожнаму абраз "Апошняй вячэры". Спадзяемся, што гэта стане добрай традыцыяй, каб і надалей збірацца разам за супольным сталом у дзень Святарства.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

Вялікая пятніца

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.

Увечары ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах адбываецца набажэнства Адарацыі святога Крыжа. Выйшаўшы да алтара, святары кладуцца перад ім крыжам і пэўны час моляцца ў маўчанні разам з вернікамі, якія кленчаць.

Пасля пакланення Крыжу адбываецца ўдзяленне Камуніі, і святыя Эўхарыстычныя дары пераносяцца ў грабніцу. Грабніца  застаецца адзіным асветленым месцам у касцёле, а ўсё іншае святло гасіцца. Вернікі застаюцца перад ёй у малітве і адарацыі на доўгі час.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

Пасхальная вігілія — галоўная Імша літургічнага года

Святой Імшой Пасхальнай вігіліі мы распачалі святкаванне найбольшай хрысціянскай урачыстасці. Літургія Пасхальнай вігіліі – гэта самая ўрачыстая Літургія ва ўсім годзе, якая напоўнена багатай сімволікай.

А 21 гадзіне распачалася Літургія Святла, падчас якой быў асвечаны новы агонь і запалена Пасхальная свечка – Пасхал. Гэта свечка з натуральнага воску з’яўляецца літургічным сімвалам Езуса Хрыста, Які ёсць Святлом свету (Ян 8, 12).

Пасля радаснага спеву “Exultet!” (“Радуйцеся!”), які абвясціў аб вызваленні чалавецтва з рабства граху і смерці, распачалася другая частка – Літургія слова. У Пасхальную ноч Літургія слова асабліва багатая, чытанні са Старога і Новага Запавету ўзгадваюць гісторыю збаўлення чалавецтва, пачынаючы ад стварэння свету і да збаўчай смерці і ўваскрасення Езуса.

Падчас Літургіі Хросту адбылося благаслаўленне хрысцільнай вады і аднаўленне абяцанняў Хросту, падчас якіх прысутныя вернікі ўзгадалі свой уласны Хрост, яшчэ раз выракліся зла і вызналі сваю веру ў Бога.

Пасля Эўхарыстычнай Літургіі адбылася Рэзурэкцыйная працэсія.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА Ў КАТЭДРАЛЬНЫМ КАСЦЁЛЕ ВІЦЕБСКА


 

Св. Імшы ў шпіталях

ЧАСАМ У ЖЫЦЦІ З'ЯЎЛЯЮЦЦА ЛЮДЗІ, ЯКІЯ З УСМЕШКАЙ ГЛЯДЗЯЦЬ НА ВЕРУЮЧАГА ЧАЛАВЕКА! КРЫТЫКУЮЦЬ ЯГО, ЗА ТОЕ, ШТО ЁН "АДУРМАНЕНЫ РЭЛІГІЯЙ"! АЛЕ ЧАМУСЦІ, КАЛІ САМ ПЕРАЖЫВАЕ СТРАТУ БЛІЗКАЙ АСОБЫ АЛЬБО ІНШУЮ ПРАБЛЕМУ Ў СВАІМ ЖЫЦЦІ-ПЕРАСТАЕ СМЯЯЦЦА... ЧАМУСЦІ НІХТО НЕ СМЯЕЦЦА З БОГА Ў ШПІТАЛІ...

СВ. IМШЫ:

АНКАЛАГIЧНЫ ДЫСПАНСЭР: АЎТОРАК16.00г.; АБЛАСНЫ ШПIТАЛЬ: ПЯТНІЦА - 17.00г..

Бiблiйнае Кола

Запрашаем на Бiблiйнае Кола! Фармат сустрэчы:Lectio divina! Гэта не проста аповед Бiблiйных сюжэтаў святара, але Жывое разважанне Божага Слова! Разам з удзельнiкамi перажываем i разважаем Святое Пiсанне!!! Месца правядзення заняткаў — катэхетычная зала для дарослых (канферэнц-зала) пры касцёле Езуса Міласэрнага. Сустрэчы будуць праходзіць па пятніцах, пачатак - а 18. 30.

Сустрэча для міністрантаў

БЫЦЬ МІНІСТРАНТАМ – ГЭТА ТАКСАМА ПАКЛІКАННЕ! КАЛІ АДЧУВАЕШ ЯГО І ХОЧАШ СЛУЖЫЦЬ ПРЫ АЛТАРЫ – ДАЛУЧАЙСЯ!

Слова міністрант паходзіць ад лацінскага ,,ministrare”, якое азначае ,,служыць, дапамагаць”. Гэта асаблівы від служэння. Тэрмін ,,міністрант” мае на ўвазе служэнне падчас святой Імшы. Міністрант служыць Богу, калі прыслугоўвае пры алтары, клапоцячыся пра прыгажосць літургіі. Міністрант з’яўляецца памочнікам для святара не толькі падчас Эўхарыстыі, але і іншых літургічных абрадаў і набажэнстваў, сярод якіх на першым месцы стаяць Сакрамэнты. Не менш важным ёсць удзел міністранта ў прыдрыхтоўцы алтара і ўсяго неабходнага да літургіі.

Міністрант пакліканы да выканання важнай функцыі ў Касцёле: ён павінен сваім жыццём сведчыць аб Богу, павінен маліцца не толькі падчас св. Імшы, але рабіць гэта часцей і заахвочваць іншых да малітвы. Калі ў сям’і не моляцца раніцай ці вечарам, не моляцца перад ядой, то на вас, міністранты, ляжыць абавязак прыпомніць бацькам і родным аб яе вартасці. І напэўна ваш знак крыжа і малітва перад ядой будуць добрым прыкладам для іх. Тое ж можна сказаць пра ранішнюю і вячэрнюю малітвы.

Міністрант - гэта асоба, якая дапамагае святару падчас літургічных абрадаў спаўняць літургічную паслугу. Паслуга міністранта ля алтара падзяляецца на пэўныя функцыі: міністранты Крыжа, міністранты Святла, міністранты Алтара, міністрант Турыферарыя і г.д… Таксама служба каля алтара падзяляецца на пэўныя ступені. Першая ступень- аспірант. Аспірант - гэта асоба якая рыхтуецца стаць праз нейкі час міністрантам, ён не выконвае ніякіх функцый, а толькі назірае і вучыцца. Наступная ступень - гэта міністрант. Потым лектар. Лектар - гэта міністрант, якому дазваляецца чытаць Слова Божае. Існуюць таксама іншыя ступені паслуг.

Міністранцтва існуе ад пачатку Касцёла альбо ад моманту існавання абрадаў. Першы міністрант быў яшчэ ў гады Езуса Хрыста. Гэта быў хлопчык з Евангелля паводле Яна (Ян 6,9), які меў пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён аддаў гэты хлеб і рыбу Езусу, дапамогшы Збавіцелю накарміць тысячы людзей. Ведаем, што гэты момант з Евангелля сімвалічна ўказвае на Эўхарыстыю. Можна сказаць,што ад гэтага моманту і з'явіліся міністранты. Апекуном міністрантаў з'яўляецца Св. Дамінік, а на Беларусі яшчэ Св. Казімір. Але першым Святым апекуном з'яўляецца Св.Тарсіцый. Св.Тарсіцый быў хлопчыкам, якому было прыкладна каля 10 год. Ён прыносіў у турмы людзям Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб яны маглі з'яднацца з Езусам Хрыстом. Аднагодкі не ведалі, што ён туды насіў, таму што гэта была таямніца. Св. Тарсіцый загінуў мучаніцкай смерцю. За сваю адданасць Богу ён быў забіты ўкаменаваннем. З таго часу Св. Тарсіцый з'яўляецца першым апекуном міністрантаў.

КАЛІ ЖАДАЕШ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ШЭРАГУ МІНІСТРАНТАЎ, ПРОСТА ПАВЕДАМІ СВЯТАРУ І ПРЫХОДЗЬ НА СПАТКАННІ, ЯКІЯ АДБЫВАЮЦЦА КОЖНУЮ ПЯТНІЦУ ДЛЯ МАЛОДШЫХ МІНІСТРАНТАЎ Ў 17 ГАДЗІН, А ТАКСАМА ДЛЯ СТАРЭЙШЫХ МІНІСТРАНТАЎ У НЯДЗЕЛЮ АДРАЗУ ПАСЛЯ СВЯТОЙ ІМШЫ Ў 12. 30.

Дыскусiны клуб "ЛОГАС"

Дыскусiны клуб "ЛОГАС" пры культурна-рэлiгiным цэнтры вiцебскага катэдральнага касцела Езуса Мiласэрнага перажывае свае сапраўднае адраджэнне. Запрашаем да ўдзелу!Кожная Першая i Трэцяя субота месяца ў 18. 30 (парафіяльная кавярня). Склад клуба: людзi розных канфесiй, узростаў, прафесiй i творчых схiльнасцяў. Гэта ўнiкальная магчымасць паўдзельнiчаць за кубачкам гарбаты ў размовах на тэмы культуры, рэлiгii, навукi. Заўседы на такiх сустрэчах - прысутнічае святар!

Рух "Equipes Notre-Dame" сярод сем'яў з нашай парафіі

Мэта Суполак Маці Божай — дапамагчы сужэнствам ва ўсёй паўнаце перажываць сакрамэнт сужэнства. Мы жывём у эпоху кантрастаў. З аднаго боку, у свеце трыумфуюць разводы, здрады, свабодныя саюзы, неамальтузіянства, з іншага — штораз часцей ствараюцца сужэнствы, якія імкнуцца да сапраўднага хрысціянскага жыцця. Некалькі такіх сужэнстваў заснавалі Суполкі Маці Божай.

 Сустрэчу праводзіць пара адказная за развіццё ЭНД з Мінску - сям'я Дробыш Уладзімір і Святлана. Такія сустрэчы з'яўляюцца сапраўдным прыкладам духоўнага выхаваня сучасных сем'яў.


Больш падрабязна: http://end.of.by/

 

Спатканні


Клуб "Сеньёра"

Сустрэча для пенсіянераў, хатніх гаспадынь і ўсіх, каму цікава бавіць час разам і даведвацца больш пра Пана Бога і жыццё Касцёла.

Сардэчна запрашаем!

  • серада
  • 9.30
  • кавярня

Legio Mariae — Легіён Марыі

Легіён Марыі — гэта супольнасць католікаў, якія са згоды Касцёла і пад апекаю Беззаганнай Марыі, Пасрэдніцы ласкаў, арганізаваныя на ўзор арміі, каб дапамагаць Касцёлу ў барацьбе супраць сілаў зла. Члены гэтай супольнасці выбралі менавіта Марыю як найкарацейшы шлях да святасці і збаўлення.

Гэты апостальскі рух свецкіх людзей узнік у Ірландыі, у Дубліне, 7 верасня 1921 г., у вігілію свята Нараджэння Беззаганнай Марыі. Заснавальнік Легіёна — Фрэнк Даф.

У нашай парафіі 9 актыўных удзельнікаў Легіёна Марыі, ёсць яшчэ дапаможныя (яны не ўдзельнічаюць у апостальскай працы, а толькі моляцца). Легіянеры наведваюць хворых, састарэлых, дзяцей у дзіцячых дамах і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзеляцца верай з тымі, хто яшчэ не ведае Пана Бога. Кожны тыдзень удзельнікі Легіёну збіраюцца для сумеснай малітвы. Цяпер гэта адбываецца ў чацвер, 18.30, у капліцы "Легіёна Марыі".

Легіён Марыі адкрыты на супрацоўніцтва і чакае новых удзельнікаў! Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да сястры Яўгеніі па тэл. (029) 894 55 11.

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ

У КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" КОЖНЫ ЧАЦВЕР  ЁСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ПРЫСВЯЦІЦЬ СВОЙ ЧАС ЕЗУСУ Ў ЧАСЕ АДАРАЦЫІ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ! АДАРАЦЫЯ, У СВАЮ ЧАРГУ З'ЯЎЛЯЕЦЦА ПРЫЗНАННЕМ БОГА, ПРЫЗНАННЕМ ТАГО, ШТО ЎСЁ АД ЯГО ПАХОДЗІЦЬ! ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ, ШТО ЕЗУС ХОЧА ДАПАМАГЧЫ КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ ВЫПРАВІЦЬ ПАМЫЛКІ! ТОЛЬКІ ЁН ВЫЛЕЧВАЕ ЎСЕ РАНЫ НАШАГА СЭРЦА! АДАРАЦЫЯ САПРАЎДЫ МОЖА ЗМЯНІЦЬ НАШАЕ ЖЫЦЦЁ, А ТАКСАМА ЖЫЦЦЁ НАШЫХ РОДНЫХ І БЛІЗКІХ! ВЕЛЬМІ ВАЖНА АХВЯРАВАЦЬ НЕКАЛЬКІ ЧАСУ ДЛЯ БОГА!

Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў чацвер: 17.00г., i ў 17.40г. Навэнна да Езуса Міласэрнага

СУСТРЭЧА МОЛАДЗІ

КОЖНЫ ЧАЦВЕР ЗАПРАШАЕМ Ў ПАРАФІЯЛЬНУЮ КАВЯРНЮ НАШУЮ МОЛАДЗЬ НА СУСТРЭЧУ Ў 19. 00! ДЗЯКУЙ УСІМ ТЫМ, ХТО ЎЖО АДГУКНУЎСЯ НА ГЭТУЮ ПРАПАНОВУ!

 

Катэхэзы


Катэхеза для дзяцей

  • Субота:

Група 1 - 11. 00

Група 2 - 13. 00

Група 4 - 12. 00

Група 5 - 11. 00

Група 6 - 14. 00

  • Нядзеля:

Група 0 - 12. 30

Група 3 - 10. 15

"Тэатральны кружок" - субота 12. 00

Дзіцячы хор - субота 13. 30

Заняткі для дзяцей праходзяць у катэхетычнай зале. 

Катэхэза для дарослых

Субота:

Канф. зала - 19. 30

Мы добра ўсе разумеем, што вера – гэта дар ад Бога, які мы павінны развіваць. Вера павінна быць жывой. І кожны, пакуль жыве, павінен пастаянна пазнаваць Бога бліжэй, чытаць і разважаць над Святым Пісаннем, разумець літургію, у якой удзельнічае, глыбока ўсвядоміць, навошта прыходзіць на святую Імшу. Існуе шмат пытанняў, на якія, на жаль, я ўпэўнены, многія з нашых парафіянаў, не ведаюць, як адказаць, але і не спрабуюць паглыбіць свае веды і веру. Менавіта катэхеза дае такую магчымасць пазнання і асабістага духоўнага развіцця, якое не можа спыніцца на тым, што калісьці даведаліся пра Бога ў дзяцінстве. 

Катэхэза да Хросту

Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.

Перад сакрамантам Хросту трэба:

  • Паведаміць пробашча парафіі, прыйсці на падрыхтоўку, вызначыць дату.
  • Прынамсі каб адна асоба з хросных бацькоў, была каталіцкага веравызнання.
  • Набыць свечку для Хросту.
  • Асобнае белае адзенне або белая салфетка
  • Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пашпарты (бацькі, хросныя бацькі) або іх ксэра.
  • Пасведчанне аб тым дзе былі венчаныя родныя бацькі дзіцяці.
  • На хрышчэнне прыходзім за 15 хвілін перад вызначаным часам.

Месца правядзення заняткаў — катэхетычная зала для дарослых (канферэнц-зала) пры касцёле Езуса Міласэрнага. Сустрэчы будуць праходзіць па пятніцах, пачатак - а 19. 30. 

Катэхэза да Шлюбу

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

Для нарачоных:

  • Нарачоныя павінны звярнуцца да свайго пробашча не пазней як за 3 месяцы перад вызначанай датай шлюбу.
  • Прайсці перадшлюбны курс (дакладную інфармацыю атрымаеце ад святара)

Прынясці пасведчанне: св. Хросту, прынятага сакрамэнту канфірмацыі, св. Камуніі.

 

ВА ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў КТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ “ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА” ЗАВЯРШЫЛІСЯ СВЯТКАВАННІ З НАГОДЫ 20-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭННЯ САМАЙ МАЛАДОЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ


 

ВА ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў КТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ “ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА” ЗАВЯРШЫЛІСЯ СВЯТКАВАННІ З НАГОДЫ 20-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭННЯ САМАЙ МАЛАДОЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ


 

 ПЕРЭГРЫНАЦЫЯ ФІГУРЫ СВЯТОГА АРХАНЁЛА МІХАЛА


 

Раратняя святая Імша


 

Святая Iмша-Пастэрка ў Вiгiлiю Божага Нараджэння


 

8 студзеня 2020 года конкурс дыяцэзіяльных батлеек прайшоў упершыню ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава


 

УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА, ТРЫ КАРАЛІ


 

ЭКУМЕНІЧНАЕ НАБАЖЭНСТВА Ў ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ


 

ДЗЕНЬ КАНСЭКРАВАНАГА ЖЫЦЦЯ ДЛЯ ВІЦЕБСКАГА ДЭКАНАТУ СВЯТКАВАЛІ Ў ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ



Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў.

 

У КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА БІСКУП АЛЕГ БУТКЕВІЧ АСВЯЦІЎ НОВЫ КРЫЖ ПРЫ ЎВАХОДЗЕ Ў СВЯТЫНЮ.


 

Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку.


 

13 кастрычніка кс. Алег Зямчонак цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў віцебскай катэдры


 

ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ - 2020



Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

Новая фрэска як знак удзячнасцi Пану Богу з нагоды стагоддзя ад дня народзінаў Святога Яна Паўла Другога паўстала ў катэдральнай парафii Езуса Міласэрнага ў Вiцебску.



Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

У Віцебскай катэдры адбываецца перэгрынацыя фігуры Св. Міхала Арханёла.



Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

8 ДЗЯЦЕЙ З ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ ЎПЕРШЫНЮ ПРЫНЯЛІ ЦЕЛА ХРЫСТА




Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

У НАШАЙ ПАРАФІІ УСТАЛЯВАЛІ НОВЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ДОШКІ! ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ АХВЯРАДАЎЦАМ, ТЫМ, ХТО ДАПАМОГ ІХ ЗРАБІЦЬ, А ТАКСАМА ЎСТАЛЯВАЦЬ!


 

Вялiкi дзякуй мужчынам нашай парафii за працу пры інсталяцыі падстаўкі пад Мiсiйны Крыж.

 

2020 г.



АДНАЎЛЕННЕ СУЖЭНСКІХ АБЯЦАННЯЎ АДБЫЛОСЯ Ў КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА Ў ВІЦЕБСКУ



Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

ПАРАФІЯ СВ. АЙЦА ПІА

Г.П. ЛЁЗНА

ВУЛ. ТОМСКАГА 2, 211220

АДМІНІСТРАТАР: КС. АЛЯКСЕЙ ЛЯШКО


ПАРАФІЯ СВ. ЮЗАФА

Г.П. ЕЗЯРЫШЧА, ГАРОДЦКІ Р-Н 211580

АДМІНІСТРАТАР: А. бРАНІСЛАЎ ДАШКЕВІЧ, ОР





ПАРАФІЯ СВЯТОГА АПОСТАЛА ТАМАША І СВЯТОГА ЯНА БОСКО

В. МІКАШЭВІЧЫ, ШУМІЛІНСКІ РАЁН

ВУЛ. 1 МАЯ 4Б, 211275

ПРОБАШЧ: А. АНДЖЭЙ ЮХНЕВІЧ, ОМІ


ПАРАФІЯ СВ. ВІНЦЭНТА ДЭ ПОЛЯ

Г.П. ОБАЛЬ, ШУМІЛІНСКІ Р-Н

ВУЛ. КАМСАМОЛЬСКАЯ 9 А, 2112666

ПРОБАШЧ:  А. АНДЖЭЙ ЮХНЕВІЧ, ОМІ

ПАРАФІЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Г. СЯНО

ВУЛ. КАСТРЫЧНІЦКАЯ 3 А, 211118

ПРОБАШЧ: А. МІХАІЛ ЕРМАШКЕВІЧ, ОР


ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ

А.Г.

Начальная стадия проведения исследования стабилизирует ролевой метод изучения рынка.

 

ПАРАФІІ ВІЦЕБСКАГА ДЭКАНАТУ

КАТЭДРАЛЬНАЯ ПАРАФІЯ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА"

Г. ВІЦЕБСК

ВУЛ. ВОЙНАЎ - ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ 28, 210032

ПРОБАШЧ: КС. КАН. ВАЛЕРЫ ОРСІК



ПАРАФІЯ СВ. АНТОНІЯ З ПАДУІ

Г. ВІЦЕБСК

ВУЛ. ГАГАРЫНА 46 А, 210017

ПРОБАШЧ: КС. АНТОН ЛАГУНЁНАК


ПАРАФІЯ СВ. БАРБАРЫ

Г. ВІЦЕБСК

ВУЛ. ЛЕНІНГРАДСКАЯ 27, 210001

ПРОБАШЧ: А. КРЫШТАФ КОЦ'ЯН, ОР


ПАРАФІЯ СВ. ДУХА

Г. ВІЦЕБСК

ВУЛ. ЧКАЛАВА 5 А, 510015

ПРОБАШЧ: АНДРЭЙ ВАШЧУК, SDS.

ПАРАФІЯ СВ. УЛАДЗІСЛАВА

Г. ВІЦЕБСК

ВУЛ. ГЕНЕРАЛА ІВАНОЎСКАГА 5, 210036

ПРОБАШЧ: А. ВІКТАР ЖУК, SJ.


ПАРАФІЯ НАВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Г. ГАРАДОК

ВУЛ. ВАКЗАЛЬНАЯ 2 А, 211573

АДМІНІСТРАТАР: А. КРЫШТАФ КОЦ'ЯН, ОР (ГЛ. ВІЦЕБСК, ПАРАФІЯ СВ. бАРБАРЫ)


 

Дэканат (ад грэцк. deka-дзесяць)тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла на чале з дэканам, якая складаецца з некалькіх парафій (першапачаткова – з дзесяці, адсюль назва).



На дадзены момант у Віцебскім дэканаце 12 парафій.

Дэканат, які называюць таксама раённым вікарыятам, з'яўляецца дыяцэзіяльнай адзінкай тэрытарыяльнай арганізацыі Касцёла, якая складаецца з некалькіх парафій, а таксама іншых душпастырскіх цэнтраў (сектары, самастойныя душпастырскія цэнтры), на чале якога стаіць дзекан (кан. 553).

Душпастырскае значэнне дэканату трэба паставіць вышэй за адміністрацыйнае падпарадкаванне. Бо ў яго межах лепш відаць узаемадзеянне дадзеных зверху агульнадыяцэзіяльных прапаноў з уласнай ініцыятывай саміх душпастыраў і вернікаў. Тут выкарыстоўваецца прынцып дапаможнасці (Статуты Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, п. 1034, 1039)


 

Віцебскі  дэканат


 

Вялікая пятніца

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.

Увечары ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах адбываецца набажэнства Адарацыі святога Крыжа. Выйшаўшы да алтара, святары кладуцца перад ім крыжам і пэўны час моляцца ў маўчанні разам з вернікамі, якія кленчаць.

Пасля пакланення Крыжу адбываецца ўдзяленне Камуніі, і святыя Эўхарыстычныя дары пераносяцца ў грабніцу. Грабніца  застаецца адзіным асветленым месцам у касцёле, а ўсё іншае святло гасіцца. Вернікі застаюцца перад ёй у малітве і адарацыі на доўгі час.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

14 ДЗЯЦЕЙ З ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ ЎПЕРШЫНЮ ПРЫНЯЛІ ЦЕЛА ХРЫСТА

У нядзелю 23 мая ў вiцебскай катэдральнай парафіі Езуса Мiласээрнага адзначалі свята Спаслання Духа Святога. У гэты дзень адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую з рук пробашча кс. канонiка Валерыя Орсiка прыняло 14 дзетак.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў

 

Пасхальная вігілія — галоўная Імша літургічнага года

Святой Імшой Пасхальнай вігіліі мы распачалі святкаванне найбольшай хрысціянскай урачыстасці. Літургія Пасхальнай вігіліі – гэта самая ўрачыстая Літургія ва ўсім годзе, якая напоўнена багатай сімволікай.

А 21 гадзіне распачалася Літургія Святла, падчас якой быў асвечаны новы агонь і запалена Пасхальная свечка – Пасхал. Гэта свечка з натуральнага воску з’яўляецца літургічным сімвалам Езуса Хрыста, Які ёсць Святлом свету (Ян 8, 12).

Пасля радаснага спеву “Exultet!” (“Радуйцеся!”), які абвясціў аб вызваленні чалавецтва з рабства граху і смерці, распачалася другая частка – Літургія слова. У Пасхальную ноч Літургія слова асабліва багатая, чытанні са Старога і Новага Запавету ўзгадваюць гісторыю збаўлення чалавецтва, пачынаючы ад стварэння свету і да збаўчай смерці і ўваскрасення Езуса.

Падчас Літургіі Хросту адбылося благаслаўленне хрысцільнай вады і аднаўленне абяцанняў Хросту, падчас якіх прысутныя вернікі ўзгадалі свой уласны Хрост, яшчэ раз выракліся зла і вызналі сваю веру ў Бога.

Пасля Эўхарыстычнай Літургіі адбылася Рэзурэкцыйная працэсія.


Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў