Св. Імша
Панядзелак 9.00, 18.00
Аўторак 9.00, 18.00
Серада 9.00, 18.00
Чацвер 9.00, 18.00
Пятніца 9.00, 18.00
Субота 9.00, 18.00
Нядзеля 9.30, 11.30, 17.00, 18.00
Споведзь магчыма штодзённа перад Імшой
(будныя дні - 8.30, 17.30, нядзеля - 9.00, 11.00, 16.30, 17.30)
21/11/2021
Урачыстасць Хрыста Валадара сусвету
Сённяшнія ахвяры прызначаны на духоўную семінарыю. Божа адудзяч!
1. Літургічны каляндар на бягучы тыдзень:
- 22 лістапада — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.
- 24 лістапада — успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў.
- наступнай нядзеляй распачынаем Адвэнт, час духоўнай падрыхтоўкі да Божага нараджэння.
2. Поўны адпуст для тых, хто наведвае могілкі і моліцца за памерлых, прынамсі ў думках, устаноўлены на паасобныя дні з 1 па 8 лістапада, згодна з рашэннем Папы рымскага і ў гэтым годзе можа быць перанесены на іншыя восем дзён таго ж месяца да яго заканчэння. Гэтыя дні, якія вернікі дабравольна для сябе выберуць, могуць быць таксама не паслядоўнымі адзін за другім.
3. У наступную нядзелю ў парафіі г. Віцебска прыедуць сёстры місіянеркі св. сям'і. У нашай можна будзе пазнаёміцца з іх служэннем а 11.30.
4. Дзякуем за вашу добразычлівасць і шчодрасць. Няхай месяц лістапад, месяц малітвы за памерлых, наблізіць нас да Бога і дапаможа наследаваць самыя добрыя рысы наш продкаў!
Інтэнцыя для нашай парафіі: молімся за памерлых, якія перад намі вярнуліся ў вечную Айчыну. Няхай гэтай малітоўная памяць будзе сведчаннем нашай любові да іх і надзеяй на спатканне з імі ў Богу!
Група 1 (першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў Пакаяння і Эўхарыстыі) — 13.00, катэхетычны клас.
Група 2 (другі год падрыхтоўкі) — 12.00 і 14.00, катэхетычны клас.
Група 3 (першы год пасля сакрамэнтаў Пакаяння і Эўхарыстыі) — 15.00, катэхетычны клас.
Група 4 (другі год пасля сакрамэнтаў) — 16.00, катэхетычны клас.
Заняткі праводзіць сястра Серафіна, тэл. (029) 891 65 42.
Біблійныя спатканні - гэта наша супольнае засяроджанне на натхнёным тэксце.
Бог запрагнуў размаўляць са сваім народам менавіта праз тэкст бібліі, які
чытаецца ў супольнасці веруючых людзей. Гэтыя спатканні ў 2021/22 катэхетычным
годзе прадугледжваюць дакладнае прачытанне і аналіз тэкстаў бібліі, якімі
Касцёл паслугоўваецца пры цэлебрацыі святых сакрамэнтаў.
У верасні мы распачалі па чарзе разглядаць усе тэксты чытанняў падчас
сакрамэнту хросту. Такім чынам мы нібы наноў з большым усведамленнем і
глыбінёй разумення будзем адкрываць вялікі дар святога хросту. Пазней будзе
наступны сакрамэнт (гэта канфірмацыя) і адпаведныя тэксты. Так на працягу года мы паспрабуем прааналізаваць і наблізіць разуменне ўсіх тэкстаў бібліі, якія чытаюцца падчас здзяйснення святых сакрамэнтаў Касцёла.
Да біблійнага кола могуць далучацца ўсе жадаючыя!
Сустрэчу праводзіць доктар
тэалогіі кс. Валерый Марціноўскі, тэл. (033) 324 50 69.
*Пачатак пасля вячэрняй св. Імшы
Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
Перад сакрамэнтам хросту трэба:
Пажадана, каб хросныя бацькі былі каталіцкага веравызнання (адзін з хросных абавязкова павінен быць католікам!).
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Калі вы хочаце атрымаць сакрамэнт сужэнства (шлюб) у нашым касцёле, трэба:
Сям'я хворага павінна паклапаціцца:
У першую пятніцу месяца святары наведваюць хворых з нашай парафіі і ўдзяляюць сакрамэнт Намашчэння. Просьба паведаміць, калі ваша сям'я мае такую патрэбу!
Пры арганізацыі пахавання неабходна найперш наведаць святара (пробашча) сваёй парафіі, каб дамовіцца па ўсіх пытаннях, звязаных з пахаваннем (устанавіць дзень, гадзіну). Пры сабе неабходна мець пасведчанне аб смерці.
Аднак першае, пра што павінен памятаць католік, у якога памірае блізкі ці родны, — гэта малітва, а не роспач. Душа памерлага чакае малітвы, таму трэба даручыць памерлага Божай Міласэрнасці, каб Пан прабачыў усе грахі і адарыў жыццём вечным.
Вельмі важным момантам застаецца трыванне ў малітве пры труне памерлага — аб гэтым таксама варта памятаць пры арганізацыі пахавання.
Святая Імша — найбольшы падарунак, які можна зрабіць памерлым, а праз актыўны ўдзел (прыняцце святой Камуніі) дапамагаем душы памерлага. Ніколі малітвы не будзе зашмат! Бо калі яна не патрэбна ўжо вашаму блізкаму памерламу, заўсёды ёсць тыя душы, за якія ніхто не моліцца.
Вельмі важным з'яўляецца ахвяраванне Імшы ў гадавіну пасля смерці, у дзень нараджэння памерлага ці ў дзень імянінаў.
Асабліва памятаем пра памерлых у лістападзе. Для тых, хто мае такую магчымасць, можна ахвяраваць за памерлага 30 Імшаў (так званая грыгарыянская Імша), каб Бог дараваў яго душы кары ў чыстцы.
Пастырскае наведванне - гэта сустрэча святара са сваёй паствай, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць. Так з`яўляецца пэўнае супрацоўніцтва па ўмацаванні веры і стварэнні моцнай парафіяльнай супольнасці.
Спачатку адбываецца абрад асвячэння жылля. Ён складаецца з малітвы святара разам з членамі сям`і і акраплення жылля святой вадой. А потым святар размаўляе з гаспадарамі дома і іншымі членамі сям`і.
У нядзелю 23 мая ў вiцебскай катэдральнай парафіі Езуса Мiласээрнага адзначалі свята Спаслання Духа Святога. У гэты дзень адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую з рук пробашча кс. канонiка Валерыя Орсiка прыняло 14 дзетак.
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў
Святой Імшой Пасхальнай вігіліі мы распачалі святкаванне найбольшай хрысціянскай урачыстасці. Літургія Пасхальнай вігіліі – гэта самая ўрачыстая Літургія ва ўсім годзе, якая напоўнена багатай сімволікай.
А 21 гадзіне распачалася Літургія Святла, падчас якой быў асвечаны новы агонь і запалена Пасхальная свечка – Пасхал. Гэта свечка з натуральнага воску з’яўляецца літургічным сімвалам Езуса Хрыста, Які ёсць Святлом свету (Ян 8, 12).
Пасля радаснага спеву “Exultet!” (“Радуйцеся!”), які абвясціў аб вызваленні чалавецтва з рабства граху і смерці, распачалася другая частка – Літургія слова. У Пасхальную ноч Літургія слова асабліва багатая, чытанні са Старога і Новага Запавету ўзгадваюць гісторыю збаўлення чалавецтва, пачынаючы ад стварэння свету і да збаўчай смерці і ўваскрасення Езуса.
Падчас Літургіі Хросту адбылося благаслаўленне хрысцільнай вады і аднаўленне абяцанняў Хросту, падчас якіх прысутныя вернікі ўзгадалі свой уласны Хрост, яшчэ раз выракліся зла і вызналі сваю веру ў Бога.
Пасля Эўхарыстычнай Літургіі адбылася Рэзурэкцыйная працэсія.
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў
У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.
Увечары ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах адбываецца набажэнства Адарацыі святога Крыжа. Выйшаўшы да алтара, святары кладуцца перад ім крыжам і пэўны час моляцца ў маўчанні разам з вернікамі, якія кленчаць.
Пасля пакланення Крыжу адбываецца ўдзяленне Камуніі, і святыя Эўхарыстычныя
дары пераносяцца ў грабніцу. Грабніца застаецца адзіным асветленым
месцам у касцёле, а ўсё іншае святло гасіцца. Вернікі застаюцца перад ёй
у малітве і адарацыі на доўгі час.
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў
Вялікі чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманта: Святарства і Эўхарыстыі.
У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. На заканчэнне св. Імшы па традыцыі, Цела Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце было перанесена з галоўнага алтара ў Цямніцу, дзе знаходзілася аж да Вялікай пятніцы, каб кожны парафіянін меў магчымасць адараваць Езуса хоць некаторы час.
Адразу пасля малітвы, пробашч парафіі кс. кан. Валерый Орсік запрасіў у парафіяльную кавярню на вячэру мужчын і падараваў кожнаму абраз "Апошняй вячэры". Спадзяемся, што гэта стане добрай традыцыяй, каб і надалей збірацца разам за супольным сталом у дзень Святарства.
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў
З 18 па 25 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі г. Віцебска адбыліся Святыя Місіі!
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота
22 кастрычніка 2000 г. была адпраўлена першая св. Імша для вернікаў парафіі Езуса Міласэрнага ў касцёле св. Барбары (катэдральным на той момант). Прысутнічала 56 чалавек.
16 лістапада 2000 г. парафія Езуса Міласэрнага атрымала дазвол на пабудову часовай капліцы.
Вельмі добра пра гэты час у жыцці парафіі распавядае Францішак Дубраўскі (часопіс “Ave Maria”, №4/2002):
“Пасля асвячэння месца пабудовы распачалася праца. Гэта быў нялёгкі час, але і парафіяне, і кс. Адам Сікорскі, і дыякан Аляксандр Рагіня, і сёстры Нікола, Дамарыс і Люцына з гонарам пераадолелі цяжкасці, звязаныя з будаўніцтвам. І ўжо 3 снежня, у першую нядзелю Адвэнту, адбылася Імша ў новай капліцы — за сталом замест алтара, на настылым, адно сагрэтым усхваляваным дыханнем парафіянаў, паветры. Гэты дзень першай супольнай малітвы і размовы з Богам добра запомніўся дарослым і дзецям, стаў найважнейшым момантам парафіяльнага жыцця”.
25 снежня 2000 г. капліцу асвяціў біскуп Уладзіслаў Блін.
3 сакавіка 2001 г. першым пробашчам парафіі стаў кс. Дарыюш Кубіца, SDS.
30 чэрвеня 2001 г. у парафіі адбылася першая біскупская візітацыя.
18 лістапада 2001 г. парафіяне развіталіся з а. Дарыюшам і прывіталі новага пробашча — а. Тадэвуша Дабравольскага, які да гэтага працаваў у Іркуцку і Браславе (ён таксама належаў да кангрэгацыі сальватарыянаў).
12 верасня 2004 г. кс. біскуп ардынарый асвяціў пляцоўку, а ў сярэдзіне кастрычніка 2004 г. гарадскія ўлады далі канчатковы дазвол на будаўніцтва новай святыні.
Кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага адбылася 10 кастрычніка 2009 г. у межах святкавання 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі. Літургію, падчас якой адбывалася асвячэнне, узначальваў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.
18 чэрвеня 2011 г. катэдра з касцёла св. Барбары была перанесена ў наш касцёл. Урачыстую літургію ў новай катэдры ўзначаліў прадстаўнік Папы Бенедыкта XVI кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum”.
Важнай датай для нашага касцёла з’яўляецца дзень 18 студзеня 2014 г. — калі катэдра атрымала свайго біскупа. 29 лістапада 2013 г. Папа Рымскі Францыск прызначыў кс. Алега Буткевіча новым біскупам Віцебскім. Абрад
кансэкрацыі 18 студзеня правёў Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, асістэнтамі
выступілі арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч і
біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. На ўрачыстасці было шмат
вернікаў і святароў з іншых дыяцэзій, прысутнічалі прадстаўнікі свецкіх
уладаў, праваслаўнай царквы, журналісты.
Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе.
Прэзбітарскае пасвячэнне атрымаў 13 мая 2000 г.
У 2000 г. быў прызначаны вікарыем у Наваполацк, праз некалькі месяцаў пераведзены ў Мёры.
З 2001 г. па 2003 г. з’яўляўся пробашчам у Бешанковічах і Уле.
З 2003 г. быў пробашчам парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату Віцебск-паўночны.
29 лістапада 2013г. папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі.
Нарадзіўся 31 мая 1954 г.
Скончыў ВДС у Влоцлаўку і 25 мая 1980 г. прыняў святарскія пасвячэнні.
Вучыўся ў Каталіцкім Люблінскім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь і працаваў пробашчам у катэдральным касцёле Унебаўзяцця НПМ у Магілёве, — дзе ў 1992 г. паклаў пачатак Міжнароднага экуменічнага фестывалю “Магутны Божа”.
У 1998 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.
13 кастрычніка 1999 г. Папа Ян Павел II назначыў яго біскупам Віцебскай дыяцэзіі.
20 лістапада 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.
З’яўляўся старшынёй Экуменічнай камісіі і камісіі Агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.
5 лютага 2013 года Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уадзіслава Бліна абадстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права.
2001-2004
2008
2010-2011
2011-2012
2013
2013-2015
2015-2017
2017-2019
2019-2021
Ксёндз Валерый Марціноўскі нарадзіўся 11 чэрвеня 1988 г. ў Мёрах. У 2011 г. паспяхова скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя Св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
18 жніўня 2012 г. арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці пасвечаны
ў прэзбітэры. Быў вікарыем катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску
і адміністратарам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку.
З 2014 па 2019 гады навучаўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна
Паўла ІІ у дактарантуры (аспірантуры) Інстытута біблійных навук.
20 верасня 2019 г. абараніў доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі.
Тэма навуковай працы - «Хрысціяне перад абліччам Дня Пана. Нарыс эсхаталагічнага
парэнэзісу ў Пасланнях да Тэсаланікійцаў (1 Тэс 4, 13–18; 5, 1–11; 2 Тэс
2, 1–17)».
У чэрвені 2021 г. прызначаны пробашчам катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Чытаць болей Святарскае пасвячэнне
Доктарская дысертацыя
1. Каталіцкі Веснік. Газета Віцебскай дыяцэзіі - catholicnews.by
2. Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі - catholic.by
3. Сайт Віцебскай дыяцэзіі - catholicvitebsk.by
4. Слова жыцця. Газета Гродзенскай дыяцэзіі - slowo.grodnensis.by
5. Часопіс "Ave Maria" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - ave-maria.by
6. Інфармацыйны мульціфарматны праект - рускатолик.рф
Мы УКантакце - vk.com/vitkatedra