Катэхеза для дзяцей

Расклад на 2019/20 н. г.

Субота:

Група 1 - 11. 00

Група 2 - 13. 00

Група 4 - 12. 00

Група 5 - 11. 00

Група 6 - 14. 00


Нядзеля:

Група 0 - 12. 30

Група 3 - 10. 15 


"Тэатральны кружок" - субота 12. 00

Дзіцячы хор - субота 13. 30


Заняткі для дзяцей праходзяць у катэхетычнай зале. 

 

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ

У КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" КОЖНЫ ЧАЦВЕР НА ПРАЦЯГУ ДНЯ ЁСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ПРЫСВЯЦІЦЬ СВОЙ ЧАС ЕЗУСУ Ў ЧАСЕ АДАРАЦЫІ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ! АДАРАЦЫЯ, У СВАЮ ЧАРГУ З'ЯЎЛЯЕЦЦА ПРЫЗНАННЕМ БОГА, ПРЫЗНАННЕМ ТАГО, ШТО ЎСЁ АД ЯГО ПАХОДЗІЦЬ! ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ, ШТО ЕЗУС ХОЧА ДАПАМАГЧЫ КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ ВЫПРАВІЦЬ ПАМЫЛКІ! ТОЛЬКІ ЁН ВЫЛЕЧВАЕ ЎСЕ РАНЫ НАШАГА СЭРЦА! АДАРАЦЫЯ САПРАЎДЫ МОЖА ЗМЯНІЦЬ НАШАЕ ЖЫЦЦЁ, А ТАКСАМА ЖЫЦЦЁ НАШЫХ РОДНЫХ І БЛІЗКІХ! ВЕЛЬМІ ВАЖНА АХВЯРАВАЦЬ НЕКАЛЬКІ ЧАСУ ДЛЯ БОГА!

 

ШПІТАЛІ

ЧАСАМ У ЖЫЦЦІ З'ЯЎЛЯЮЦЦА ЛЮДЗІ, ЯКІЯ З УСМЕШКАЙ ГЛЯДЗЯЦЬ НА ВЕРУЮЧАГА ЧАЛАВЕКА! КРЫТЫКУЮЦЬ ЯГО, ЗА ТОЕ, ШТО ЁН "АДУРМАНЕНЫ РЭЛІГІЯЙ"! АЛЕ ЧАМУСЦІ, КАЛІ САМ ПЕРАЖЫВАЕ СТРАТУ БЛІЗКАЙ АСОБЫ АЛЬБО ІНШУЮ ПРАБЛЕМУ Ў СВАІМ ЖЫЦЦІ-ПЕРАСТАЕ СМЯЯЦЦА... ЧАМУСЦІ НІХТО НЕ СМЯЕЦЦА З БОГА Ў ШПІТАЛІ...

СВ. IМША: АНКАЛАГIЧНЫ ДЫСПАНСЭР: АЎТОРАК-16.00г.; АБЛАСНЫ ШПIТАЛЬ: ЧАЦВЕР-17.00г..

 

Бiблiйнае Кола

Запрашаем на Бiблiйнае Кола! Фармат сустрэчы:Lectio divina! Гэта не проста аповед Бiблiйных сюжэтаў святара, але Жывое разважанне Божага Слова! Разам з удзельнiкамi перажываем i разважаем Святое Пiсанне!!! Месца правядзення заняткаў — катэхетычная зала для дарослых (канферэнц-зала) пры касцёле Езуса Міласэрнага. Сустрэчы будуць праходзіць па пятніцах, пачатак - а 18. 30. 

 

Сустрэча для міністрантаў

БЫЦЬ МІНІСТРАНТАМ – ГЭТА ТАКСАМА ПАКЛІКАННЕ! КАЛІ АДЧУВАЕШ ЯГО І ХОЧАШ СЛУЖЫЦЬ ПРЫ АЛТАРЫ – ДАЛУЧАЙСЯ!

Слова міністрант паходзіць ад лацінскага ,,ministrare”, якое азначае ,,служыць, дапамагаць”. Гэта асаблівы від служэння. Тэрмін ,,міністрант” мае на ўвазе служэнне падчас святой Імшы. Міністрант служыць Богу, калі прыслугоўвае пры алтары, клапоцячыся пра прыгажосць літургіі. Міністрант з’яўляецца памочнікам для святара не толькі падчас Эўхарыстыі, але і іншых літургічных абрадаў і набажэнстваў, сярод якіх на першым месцы стаяць Сакрамэнты. Не менш важным ёсць удзел міністранта ў прыдрыхтоўцы алтара і ўсяго неабходнага да літургіі.

Міністрант пакліканы да выканання важнай функцыі ў Касцёле: ён павінен сваім жыццём сведчыць аб Богу, павінен маліцца не толькі падчас св. Імшы, але рабіць гэта часцей і заахвочваць іншых да малітвы. Калі ў сям’і не моляцца раніцай ці вечарам, не моляцца перад ядой, то на вас, міністранты, ляжыць абавязак прыпомніць бацькам і родным аб яе вартасці. І напэўна ваш знак крыжа і малітва перад ядой будуць добрым прыкладам для іх. Тое ж можна сказаць пра ранішнюю і вячэрнюю малітвы.

Міністрант - гэта асоба, якая дапамагае святару падчас літургічных абрадаў спаўняць літургічную паслугу. Паслуга міністранта ля алтара падзяляецца на пэўныя функцыі: міністранты Крыжа, міністранты Святла, міністранты Алтара, міністрант Турыферарыя і г.д… Таксама служба каля алтара падзяляецца на пэўныя ступені. Першая ступень- аспірант. Аспірант - гэта асоба якая рыхтуецца стаць праз нейкі час міністрантам, ён не выконвае ніякіх функцый, а толькі назірае і вучыцца. Наступная ступень - гэта міністрант. Потым лектар. Лектар - гэта міністрант, якому дазваляецца чытаць Слова Божае. Існуюць таксама іншыя ступені паслуг.

Міністранцтва існуе ад пачатку Касцёла альбо ад моманту існавання абрадаў. Першы міністрант быў яшчэ ў гады Езуса Хрыста. Гэта быў хлопчык з Евангелля паводле Яна (Ян 6,9), які меў пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён аддаў гэты хлеб і рыбу Езусу, дапамогшы Збавіцелю накарміць тысячы людзей. Ведаем, што гэты момант з Евангелля сімвалічна ўказвае на Эўхарыстыю. Можна сказаць,што ад гэтага моманту і з'явіліся міністранты. Апекуном міністрантаў з'яўляецца Св. Дамінік, а на Беларусі яшчэ Св. Казімір. Але першым Святым апекуном з'яўляецца Св.Тарсіцый. Св.Тарсіцый быў хлопчыкам, якому было прыкладна каля 10 год. Ён прыносіў у турмы людзям Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб яны маглі з'яднацца з Езусам Хрыстом. Аднагодкі не ведалі, што ён туды насіў, таму што гэта была таямніца. Св. Тарсіцый загінуў мучаніцкай смерцю. За сваю адданасць Богу ён быў забіты ўкаменаваннем. З таго часу Св. Тарсіцый з'яўляецца першым апекуном міністрантаў.

КАЛІ ЖАДАЕШ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ШЭРАГУ МІНІСТРАНТАЎ, ПРОСТА ПАВЕДАМІ СВЯТАРУ І ПРЫХОДЗЬ НА СПАТКАННІ, ЯКІЯ АДБЫВАЮЦЦА КОЖНУЮ ПЯТНІЦУ ДЛЯ МАЛОДШЫХ МІНІСТРАНТАЎ Ў 17 ГАДЗІН, А ТАКСАМА ДЛЯ СТАРЭЙШЫХ МІНІСТРАНТАЎ У НЯДЗЕЛЮ АДРАЗУ ПАСЛЯ СВЯТОЙ ІМШЫ Ў 12. 30. 

 

Дыскусiны клуб "ЛОГАС"

Дыскусiны клуб "ЛОГАС" пры культурна-рэлiгiным цэнтры вiцебскага катэдральнага касцела Езуса Мiласэрнага перажывае свае сапраўднае адраджэнне. Запрашаем да ўдзелу!Кожная Першая i Трэцяя субота месяца ў 18. 30 (парафіяльная кавярня). Склад клуба: людзi розных канфесiй, узростаў, прафесiй i творчых схiльнасцяў. Гэта ўнiкальная магчымасць паўдзельнiчаць за кубачкам гарбаты ў размовах на тэмы культуры, рэлiгii, навукi. Заўседы на такiх сустрэчах - прысутнічае святар!

 

Клуб "Сеньёра"

Сустрэча для пенсіянераў, хатніх гаспадынь і ўсіх, каму цікава бавіць час разам і даведвацца больш пра Пана Бога і жыццё Касцёла.
Сардэчна запрашаем! 


  • серада
  • 9.30
  • кавярня


 

Legio Mariae — Легіён Марыі

Легіён Марыі — гэта супольнасць католікаў, якія са згоды Касцёла і пад апекаю Беззаганнай Марыі, Пасрэдніцы ласкаў, арганізаваныя на ўзор арміі, каб дапамагаць Касцёлу ў барацьбе супраць сілаў зла. Члены гэтай супольнасці выбралі менавіта Марыю як найкарацейшы шлях да святасці і збаўлення.

Гэты апостальскі рух свецкіх людзей узнік у Ірландыі, у Дубліне, 7 верасня 1921 г., у вігілію свята Нараджэння Беззаганнай Марыі. Заснавальнік Легіёна — Фрэнк Даф.

У нашай парафіі 9 актыўных удзельнікаў Легіёна Марыі, ёсць яшчэ дапаможныя (яны не ўдзельнічаюць у апостальскай працы, а толькі моляцца). Легіянеры наведваюць хворых, састарэлых, дзяцей у дзіцячых дамах і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзеляцца верай з тымі, хто яшчэ не ведае Пана Бога. Кожны тыдзень удзельнікі Легіёну збіраюцца для сумеснай малітвы. Цяпер гэта адбываецца ў чацвер,  18.30, у капліцы "Легіёна Марыі". 

Легіён Марыі адкрыты на супрацоўніцтва і чакае новых удзельнікаў! Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да сястры Яўгеніі па тэл. (029) 894 55 11.


 

РАСПАРАДАК ПРАЦЫ КАРЫТАС

у святліцы:

АЎТОРАК – 9.00-13.00

СЕРАДА – 9.00-12.00; 14.00-18.00.

ЧАЦВЕР – 9.00-13.00

ПЯТНІЦА – 14.00-18.00

 

Падрыхтоўка да сакраманту "Св. Хросту"

Месца правядзення заняткаў — катэхетычная зала для дарослых (канферэнц-зала) пры касцёле Езуса Міласэрнага. Сустрэчы будуць праходзіць па пятніцах, пачатак - а 19. 30. 

 

Кастрычнік: інтэнцыі жывога Ружанца

"АБ ХУТЧЭЙШЫМ ВЫЗДАРАЎЛЕННІ ДЛЯ МАРЫНЫ, А ТАКСАМА АБ БОЖАЙ ЛАСЦЫ ДЛЯ ЯЕ РОДНЫХ".

СВ. РУЖАНЕЦ ДАПАМАГАЕ ПЕРАМАГАЦЬ РОЗНЫЯ СПАКУСЫ, МАЛІСЯ НА РУЖАНЦЫ, БО ДЗЯКУЮЧЫ ТАКОЙ ФОРМЕ МАЛІТВАЎ МОЖНА ПЕРАМЯНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ"!


Нагадваем, што ў нашай парафіі існуе 3 суполкі "Жывога Ружанца". Супольныя сустрэчы ў I суботу месяца.  За інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах: (029) 894 55 11 Яўгенія,
(029) 261 31 81 Кацярына.

 

Згуртаванне АА (Ананімных Алкаголікаў)

Пры парафіі “Езуса Міласэрнага” з’явілася суполка “АА (Ананімных Алкаголікаў)”. Гэтае згуртаванне, якое аб'ядноўвае мужчын і жанчын, якія дзеляцца адзін з адным сваім вопытам, сіламі і надзеямі з мэтай дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагалізму.

Адзіная ўмова для ўдзелу ў “АА” - гэта жаданне кінуць піць. Члены “АА” не плацяць ні ўступных, ні членскіх узносаў. Яны самі сябе ўтрымліваюць дзякуючы сваім добраахвотным ахвяраванням.

“АА” не звязана ні з якой сектай, веравызнаннем, палітычным кірункам, арганізацыяй або ўстановай; не ўступае ў палеміку па якіх бы там ні было пытаннях, нікога не падтрымлівае і не выступае супраць чыіх бы там ні было інтарэсаў. Галоўная мэта - заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым, хто церпіць ад алкагалізму - здабыць цвярозасць.

Расклад сустрэч “АА”:

Аўторак – 19:00;

Пятніца – 19:00;

Нядзеля – 17:00.

Больш падрабязна:

http://aabelarus.org/index.php

 

Перадшлюбныя сустрэчы

Запрашаем да ўдзелу нарачоных з усіх парафій г. Віцебска! Месца правядзення заняткаў — катэхетычная зала для дарослых (канферэнц-зала) пры касцёле Езуса Міласэрнага. Сустрэчы будуць праходзіць па нядзелях, пачатак - а 19.00. 




 

СУСТРЭЧА МОЛАДЗІ

КОЖНЫ ЧАЦВЕР ЗАПРАШАЕМ Ў ПАРАФІЯЛЬНУЮ КАВЯРНЮ НАШУЮ МОЛАДЗЬ НА СУСТРЭЧУ Ў 19. 00! ДЗЯКУЙ УСІМ ТЫМ, ХТО ЎЖО АДГУКНУЎСЯ НА ГЭТУЮ ПРАПАНОВУ!