Св. Імша ў нашым касцёле:

Нядзеля 9.30, 11.30, 17.00, 18.00

Расклад набажэнстваў:

Панядзелак — св. Імша 9. 00, 18.00

Аўторак — св. Імша 9. 00, 18.00

Серада — св. Імша 9.0018.00

Чацвер — св. Імша 9. 0018.00
17.30 — навэнна да Езуса Міласэрнага;
адарацыя Найсв. Сакраманту 17. 00 - 17.30!

Пятніца — св. Імша 9.0018.00

Субота — св. Імша 9.00, 18.00

Увага! Кожны  дзень
Вяночак да Божай Міласэрнасці РАНІЦАЙ а 8.45
Святы Ружанец ВЕЧАРАМ а 17.30

Нядзеля — св. Імша 9.30, 11.30 (з удзелам дзяцей), 17.00 (на польскай мове), 18.00
Малітвы і катэхеза па нядзелях:
8.30 — молімся св. Ружанец;
9.00 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсв. Панны Марыі;
9.20 — катэхеза перад св. Імшой;
11.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці;
11.20 — катэхеза перад св. Імшой;
16.50 — катэхеза перад св. Імшой;
17.50 — катэхеза перад св. Імшой.

Споведзь магчыма штодзённа перад святой Імшой.

 

Аб'явы пробашча парафіі

АБ’ЯВЫ: ІІ НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ

1. Панядзелак - субота: 9.00г.; 18.00г..

- адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў чацвер: ў 17.00г. (св.Ружанец); 17.40г. Навэнна да Езуса Міласэрнага (запісываем просьбы ў закрыстыі).

- нядзеля - 8.30 св. Ружанец; 9.00 - гадзінкі да НМП; катэхэза для дарослых (за 10 хв. перад кожнай св. Імшой) 9.30г.; 11.30г.; 17.00г (на польскай мове); 18.00г..

2. Літургічны каляндар: аўторак - успамін св. Агнешкі; у пятніцу -успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла; у суботу - свята навяртання св. Паўла, апостала.

3. З 18.01 па 25.01 (студзень) – Молімся аб адзінстве хрысціянаў! З гэтай нагоды: 20 студзеня (панядзелак) запрашаем на 18.30г. (пасля св. Імшы), на спецыяльную малітву хрысціянаў! Будуць маліцца прадстаўнікі іншых канфесій.

4. Св. Імшы ў шпіталях, а таксама катэхэзы і сустрэчы, у звычайным парадку (больш падрабязна пры ўваходзе).

5. Памятайма пра душпастэрскі візіт (каляда). Памятайма, што заканчэнне душпастэрскіх адведзінаў: 15 лютага 2020г.. Дзякуй Вам за адкрытасць і гасціннасць падчас адведзінаў.

6. З 1-4 мая адбудзецца з нашай парафіі аўтобусная пілігрымка да Санктуарыўмаў Вільні і Чэнстаховы.  Усіх жадаючых запрашаем запісывацца ў закрыстыі. Запіс трывае да 8 лютага 2020г..

7. Дзякуй за прыбіранне святыні і дому парафіяльнага. Дзякуй Вам за духоўныя і матэрыяльныя ахвяры.

Няхай Міласэрны Бог Вам Бласлаўляе! Жадаю мілага і светлага дня, добра адпачыць і выкарыстаць сённяшні дзень на Божую хвалу!

 

ЭКУМЕНІЧНАЕ НАБАЖЭНСТВА Ў ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ

20 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам гэтага года «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 27, 18 – 28, 10), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян.

Матэрыялы на сёлетні тыдзень за адзінства хрысціянаў былі падрыхтаваныя рознымі хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце. Гісторыя хрысціянства ў гэтай маленькай краіне бярэ пачатак у апостальскія часы. Згодна з традыцыяй, святы Павел, Апостал народаў, у 60 годзе дасягнуў узбярэжжа Мальты, што было апісана ў двух апошніх раздзелах Дзеяў Апосталаў. Малітвы і разважанні падчас сёлетняга Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў канцэнтруюцца на гасціннасці, аказанай людзям, якія пацярпелі караблекрушэнне, жыхарамі Мальты: “Мясцовыя жыхары былі да нас надзвычай ласкавыя” (Дз 28, 2).

У экуменічным набажэнстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла на чале з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, а таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій.

Набажэнства пачалося працэсіяй, на чале якой неслі Святое Пісанне. На пачатку, пробашч катэдральнай парафіі “Езуса Міласэрнага” - кс. канонік Валеры Орсік прывітаў усіх прысутных у касцёле. Падчас набажэнства былі прачытаны малітва да Святога Духа, малітвы паяднання і малітвы надзеі.

Віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч адзначыў асаблівы характар гэтай сустрэчы: «Сёння мы не толькі кажам, сёння мы разам молімся з прадстаўнікамі розных хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый аб так важным дары еднасці, аб чым прасіў Езус у свайго Айца – “Няхай усе будуць адно”.

Напрыканцы набажэнства прысутныя перадалі адзін аднаму знак супакою.

 

ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У II ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫМ КОНКУРСЕ НА ВЕДАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ 2020!

Паважаныя святары, асобы кансэкраваныя, браты і сёстры ў Хрысце!

Дарагія дзеці!

Запрашаем Вас прыняць удзел у ІІ Дыяцэзіяльным конкурсе на веданнне Святога Пісання 2020!

У мінулым годзе такі Конкурс адбыўся першы раз, у ім прыняло ўдзел 220 самых смелых дзяцей з 26 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Супольная падрыхтоўка да Конкурса аб’яднала 20 катэхетаў, у арганізацыю мясцовых этапаў актыўна уключаліся святары і сёстры. Спадзяёмся, што сёлета Конкурс будзе яшчэ больш цікавым і карысным!

У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць маладзейшыя); 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 14 год уключна.

На дыяцэзіяльнай сустрэчы катэхетаў у Глыбокім разам з ксяндзом Біскупам Алегам Буткевічам было вырашана, што першы парафіяльны этап Конкурса адбудзецца 07 сакавіка 2020 г. Дэканальны этап запланаваны на 21 сакавіка 2020 г., а фінал – на 25 красавіка 2020 г (увага –змена даты).

Асновай конкурсных матэрыялаў з’яўляецца змест кнігі Зыходу Старога Запавету (любое кананічнае выданне).

Дзеці, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны ў бліжэйшы час звярнуцца да сваіх катэхетаў або пробашчаў.

Для ўдзелу ў конкурсе парафіі неабходна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу з дадзенымі ўдзельнікаў да 16 лютага 2020 г. уключна.

Арганізатарам Дыяцэзіяльнага конкурса біблійных ведаў з’яўляецца Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Дыяцэзіяльны каардынатар – с. Дар’я Галубкова OV. Усе пытанні можна кіраваць на паштовую скрыню vitebsk.caritas@gmail.com

Адкрыем разам моц і прыгажосць Божага Слова!

З шанаваннем,

Карытас Віцебскай дыяцэзіі..

 


 

ВІНШУЕМ БІСКУПА АЛЕГА БУТКЕВІЧА З 6-ГОДДЗЕМ БІСКУПСКАГА ПАСВЯЧЭННЯ!


 

12 СТУДЗЕНЯ Ў НЯДЗЕЛЮ, АДБЫЛАСЯ АПЛАТКОВАЯ СУСТРЭЧА З ПАРАФІЯЛЬНАЙ РАДАЙ.

12 СТУДЗЕНЯ Ў НЯДЗЕЛЮ, АДБЫЛАСЯ АПЛАТКОВАЯ СУСТРЭЧА З ПАРАФІЯЛЬНАЙ РАДАЙ. ВЫРАШАЛІСЯ ТАКСАМА ПЫТАННІ, НАКОНТ ПАРАДКУ СПАТКАННЯЎ, ЯКІЯ ІСНУЮЦЬ ПРЫ ПАРАФІІ, А ТАКСАМА, АБМЕРКАВАЛІ ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ЯКІЯ БУДУЦЬ ПРАХОДЗІЦЬ У НАШАЙ ПАРАФІІ Ў БЛІЖЭЙШЫМ ЧАСЕ

 

АПЛАТКОВАЯ СУСТРЭЧА З МАЛАДЫМІ СЕМ'ЯМІ


 

СВЯТА ХРОСТУ ПАНА

Свята Хросту адзначаюць у бліжэйшую нядзелю пасля Аб’яўлення Пана, якое сёлета прыпадала на 12 студзеня. Апісанне Хросту Езуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях. Падзея Хросту Езуса стала таксама першым у гісторыі выпадкам аб’яўлення ўсёй Святой Тройцы у бачных постацях (трынітарная эпіфанія), калі Бог Айцец прамаўляе, Сын Божы існуе ў чалавечай постаці, а Дух Святы з’яўляецца ў абліччы голуба.

 

УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА, ТРЫ КАРАЛІ

Аб’яўленне Пана — урачыстасць, якую Касцёл адзначае 6 студзеня, успамінаючы ў гэты дзень пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Касцёльная традыцыя называе гэтых мудрацоў таксама каралямі (адсюль іншая назва свята — Тры Каралі), а іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення язычніцкім народам, прадстаўнікамі якіх яны былі.

 

8 студзеня 2020 года конкурс дыяцэзіяльных батлеек прайшоў упершыню ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава.

Вядучым мерапрыемства быў кс. Алег Зямчонак. Ён і прадставіў гледачам і ўдзельнікам склад журы: а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, а. Кляменцій Верт SJ, мадэратар і эканом Віцебскай курыі.

Напачатку конкурсных праглядаў прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў удзельнікам і гледачам творчых поспехаў і прыемных уражанняў. Пасля гэтага ўсе разам памаліліся “Ойча наш”.

Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 8 парафій дыяцэзіі: Езуса Міласэрнага і Святога Антонія ў Віцебску, Наваполацка, Лынтуп, Параф’янава, Докшыц, Браслава і Друі.

Вынікі:

1 месца — Браслаў;

2 месца — Святога Антонія г. Віцебск;

3 месца — Наваполацк.

Таксама журы адзначыла артыстызм Дар’і з Докшыц і Максіма з Браслава, музычныя і танцавальныя нумары дзяцей з Друі, Докшыц і Параф’янава.

Трэба сказаць, што і астатнія дзеці не засталіся па-за ўвагай – яны таксама атрымалі дыпломы і падарункі. Цукеркі атрымалі і тыя дзеці, якія прысутнічалі ў якасці гледачоў.

Біскуп Алег выказаў вялікую падзяку віцебскаму дыяцэзіяльнаму Caritas’у і яго кіраўніку ксяндзу Андрэю Аніскевічу за фінансавую падтрымку і падрыхтаваныя падарункі.

Паводле: catholicnews.by

 

ІНТЭНЦЫЯ ЖЫВОГА РУЖАНЦА НА СТУДЗЕНЬ:

"МОЛІМСЯ АБ АДЗІНСТВЕ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ"!


СВ. РУЖАНЕЦ ДАПАМАГАЕ ПЕРАМАГАЦЬ РОЗНЫЯ СПАКУСЫ, МАЛІСЯ НА РУЖАНЦЫ, БО ДЗЯКУЮЧЫ ТАКОЙ ФОРМЕ МАЛІТВАЎ МОЖНА ПЕРАМЯНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!

 

5 СТУДЗЕНЯ Ў НЯДЗЕЛЮ, АДБЫЛАСЯ АПЛАТКОВАЯ СУСТРЭЧА З ПАРАФIЯЛЬНЫМ ХОРАМ.


 

Навошта святары «ходзяць па Калядзе» і як падрыхтавацца да пастырскага наведвання дома?

Пасля святаў Божага Нараджэння ў парафіях праходзіць традыцыйная «Каляда». Аднак, як паказвае практыка, не ўсе добра ўсведамляюць, дзеля чаго святары ходзяць па дамах вернікаў.

Што такое «Каляда»?

Тое, што ў размоўнай гаворцы мы найчасцей называем «Калядой», насамрэч з’яўляецца пастырскім наведваннем сем’яў. Парафіі ахопліваюць пэўную тэрыторыю, і душпастыры, якія нясуць у іх служэнне, ходзяць па дамах вернікаў, якія жывуць на гэтай тэрыторыі. Звычайна гэтыя наведванні вернікаў у іх дамах адбываюцца ў перыяд Божага Нараджэння і нагадваюць старадаўнюю традыцыю калядавання.

Што робіць святар падчас «Каляды»?

Святары ходзяць «па Калядзе» не так, як гэта рабілі і яшчэ дзе-нідзе робяць калядоўшчыкі, хоць пэўнае падабенства і існуе. Калядоўшчыкі сваімі спевамі абвяшчалі радасць Нараджэння Хрыста і жадалі ўсялякага дабра гаспадарам. Святар таксама моліцца разам з гаспадарамі, удзяляе ім благаслаўленне і акрапляе дом асвячонаю вадою. Як і калядоўшчыкам, гаспадары звычайна дзякуюць святару за супольную малітву і благаслаўленне дома, складаючы сімвалічнае ахвяраванне. 

Дзеля чаго патрэбна «Каляда»?

Мэта касцёльнай «Каляды» не ў тым, каб сабраць ахвяраванні, хоць яны таксама патрэбныя на розныя парафіяльныя выдаткі. Душпастырам перш за ўсё неабходна ведаць, колькі вернікаў жыве ў іх парафіі і якія яны маюць духоўныя патрэбы. Як кажа папа Францішак, добры пастыр павінен «ведаць пах сваіх авечак». Гэта значыць, што святару неабходна сустракацца з людзьмі не толькі ў касцёле, але і ў іх дома, каб плённа спадарожнічаць ім у духоўным жыцці. Вернікі могуць быць упэўненымі ў тым, што ўсё, пра што святар даведаецца, наведаўшы іх дом, застанецца толькі паміж імі.

Як арганізуецца «Каляда»?

Зазвычай у парафіяльным касцёле на Імшах робяцца абвесткі, калі і дзе святары будуць «хадзіць па Калядзе». У парафіях, на тэрыторыі якіх пражывае вялікая колькасць людзей, можа практыкавацца індывідуальная дамоўленасць, калі вернікі, якія жадаюць запрасіць да сябе святара, асабіста дамаўляюцца на канкрэтны час. Гэта асабліва актуальна ў вялікіх гарадах. Вельмі важна, каб падчас пастырскага наведвання святара ўсе члены сям’і былі дома, нават калі сярод іх ёсць прадстаўнікі іншых канфесій або няверуючыя. Калі ў вызначаны час сустрэць святара не атрымліваецца, варта загадзя папярэдзіць яго пра гэта і, па магчымасці, дамовіцца на іншы час або прынамсі даць неабходныя звесткі ў парафіяльнай канцылярыі. Вельмі важна таксама своечасова паведамляць свайму пробашчу пра змену месца жыхарства.

Як выглядае пастырскае наведванне сем’яў?

Святар прыходзіць у дом у вызначаны час. Акрамя супольнай малітвы ён праводзіць размову, у якой удакладняе склад сям’і і духоўныя патрэбы паасобных членаў. Атрыманыя пры гэтым звесткі могуць быць выкарыстаны толькі для духоўнага дабра вернікаў і ні ў якім выпадку не ў іншых мэтах. Святар дакладна пацікавіцца тым, як выглядае сакрамэнтальнае жыццё яго парафіянаў: ці яны жывуць у касцёльным шлюбе, як часта прыступаюць да споведзі і Камуніі. Калі ў сям’і ёсць дзеці, ён спытаецца ў іх пра поспехі на занятках па рэлігіі, папросіць паказаць сшытак і распішацца ў ім.

Што трэба падрыхтаваць да «Каляды»?

У месцы, дзе сям’я звычайна збіраецца на малітву, якое павінна быць у кожным доме, неабходна падрыхтаваць крыж, асвячоную ваду і крапіла (калі няма, яго можна замяніць пэндзлікам або галінкаю ялінкі ці ядлоўца), запаліць свечку, дастаць дзіцячыя сшыткі па катэхезе, каб потым іх не шукаць. Усё гэта можна падрыхтаваць на стале, заслаўшы яго прыгожым абрусам. Калі ў доме ёсць рэлігійныя рэчы, якія неабходна благаславіць, іх таксама можна пакласці на стол.

Чаго не варта рабіць падчас «Каляды»?

Нават калі ў сям’і ёсць людзі пажылыя або цяжка хворыя, падчас пастырскага наведвання сем’яў не прадугледжана споведзь і ўдзяленне Камуніі, калі толькі з сур’ёзнай прычыны са святаром зараней пра гэта не дамовіліся. Усё гэта неабходна было зрабіць перад святамі Божага Нараджэння. «Каляда» — гэта супольная малітва і духоўная размова, а таксама знаёмства з умовамі жыцця вернікаў, што неабходна святару ў яго душпастырскім служэнні. Не варта таксама настойліва частаваць святара, калі пра гэта не было папярэдне дамоўлена. Нават простае дзяленне аплаткамі падчас каляднага наведвання можа аказацца нязручным з меркаванняў гігіены. Калі святар прымае запрашэнне сесці разам з сям’ёю за святочны стол, на ім ні ў якім выпадку не можа быць алкаголю.


catholic.by

 

СКАЗАЛІ ЯШЧЭ РАЗ "ТАК". АДНАЎЛЕННЕ СУЖЭНСКІХ АБЯЦАННЯЎ АДБЫЛОСЯ Ў КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА Ў ВІЦЕБСКУ

29 снежня ў свята Святой Сям'і была праведзена ініцыятыва аднаўлення сужэнскіх абяцанняў у парафіі Езуса Міласэрнага. Нанова скласці прысягу вернасці і жыцця ў згодзе сабралося некалькі сямейных пар. Сярод прысутных былі як маладыя сужэнствы, так і тыя, хто ўжо на працягу дзясяткаў год крочаць побач. 

Зразумела, прычынай аднаўлення сужэнскіх абяцанняў не з'яўляецца тое, што словы, сказаныя калісьці, страцілі сваю каштоўнасць або муж і жонка забыліся, у чым прысягалі адзін аднаму. Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў - гэта сведчанне таго, што ў пары людзі маюць эмацыйную сувязь, хочуць падзякаваць Богу за супольныя гады жыцця і прыгадаць самыя шчаслівыя супольныя хвіліны.

Напрыканцы Св. Імшы адбылося благаслаўленне дзяцей. Пробашч парафіі кс. Канонік Валеры Орсік павіншаваў усіх са святам, а таксама пажадаў усяго самага найлепшага.

 

27 СНЕЖНЯ Ў СВЯТА СВ ЯНА ЕВАНГЕЛІСТА, СВЯТАРЫ НАШАЙ ПАРАФІІ, ПАДЗЯЛІЛІСЯ АПЛАТКАМ З БIБЛIЙНЫМ КОЛАМ.


 

27 снежня адбылася аплатковая сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Віцебскім дэканаце

Аплатковая сустрэча святароў Віцебскага дэканату адбылася  27 снежня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. У сустрэчы прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч. Выказваючы віншаванні святарам, віцебскі ардынарый падзякаваў ім за плённую і руплівую працу, за абвяшчэнне Хрыстовага Евангелля, адданасць, будаванне святарскай супольнасці.

Пасля адбылося дзяленне аплаткам. Аплатак — сімвал еднасці, таму падчас сустрэчы гучала шмат віншаванняў і пажаданняў. Святары мелі магчымасць у гэты дзень адчуць сябе сям’ёй, каб мір, згода і адзінства запанавалі ў сэрцах многіх людзей, асабліва тых, сярод якіх яны выконваюць сваё служэнне, і каб гэтыя мір і згода існавалі і ў самой святарскай сям’і.

 

26 снежня святары нашай парафіі падзяліліся аплаткам з Легіёнам марыі

Штогод кожны з нас з нецярпеннем чакае Свята Божага Нараджэння, бо гэта цудоўны і надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі. Адна з іх – аплаткавыя сустрэчы, падчас якіх мы маем магчымасць сустрэцца разам, каб падзяліцца сваёй радасцю з бліжнімі.

Ў гэтым годзе святары нашай парафіі арганізавалі аплатковую сустрэчу з Легіёнам Марыі. Спатканне прайшло ў цёплай сямейнай атмасферы; падчас дзялення аплаткам усе выказвалі адзін аднаму свае пажаданні. Спатканне прайшло весела і цікава, кожны прысутны вельмі добра правёў свой час.

Няхай жа ў гэты калядны перыяд мы не будзем шкадаваць часу для сваіх родных, блізкіх і сяброў, каб падзяліцца з ўсімі радаснай навінай аб Нараджэнні маленькага Езуса!

 

Сёстры ў парафіі Езуса Міласэрнага падзяліліся аплаткам з дзеткамі падчас катэхэзы

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў нашай парафіі на дзяленне аплаткай сабраліся сёстры з дзецьмі, якія ўдзельнічаюць у катэхэзе.

Усе распачалося з супольнай  малітвы, падчас якой дзеці прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля малітвы ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ўзаемна адзін аднаму святочныя пажаданні.

 

Святая Iмша-Пастэрка ў Вiгiлiю Божага Нараджэння.

У Вігілію Божага Нараджэння біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу Пастэрку ў катэдральнай парафіі "Езуса Міласэрнага". З гэтага касцёла вёўся запіс урачыстай Імшы для трансляцыі на тэлеканале “Віцебск”.

У гаміліі віцебскі ардынарый адзначыў: “Сёння мы схіляем галовы перад гэтай вялікай таямніцай – таямніцай уцелаўлення Божага Слова. Стаім перад тым выключным цудам, якім ёсць з’яўленне ў гэтым свеце самога Бога. Але гэтая таямніца нясе нам радасць, нясе надзею, бо дзеля гэтага Ён пажадаў быць Богам і з намі, каб выправіць у нашым жыцці тое, што сапсаваў грэх”.

Напрыканцы кс. Біскуп Алег павіншаваў усіх са святам, падзякаваў літургічнай службе алтара і хору, а таксама падзяліўся аплаткам з вернікамі.

 

24 СНЕЖНЯ АДБЫЛАСЯ вІГІЛІЯ Ў КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА

Вігілія Божага Нараджэння – урачыстае свята, якое завяршае  перыяд Адвэнту. Слова «вігілія» лацінскага паходжання і азначае чуванне. З даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: дзень перад вялікай урачыстасцю вернікі захоўваюць строгі пост і ўсю ноч чакаюць гэтага свята, молячыся разам.

Выключна рэлігійны характар мае і вігілійная вячэра паміж святарамі, законнымі сёстрамі, а таксама вернікамі. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае ўсіх людзей і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. Варта перажыць гэты вечар найбольш духоўна, бо разам з Хрыстом у нас нараджаецца надзея, а таксама кожны з нас адраджаецца духоўна.

 

ПАДРЫХТОЎКА ДА СВЯТА БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ


 

21 снежня прыбыў у нашу парафію агонь з Бэтлэема


 

Раратняя святая Імша

Новы літургічны год у Каталіцкім Касцёле распачынаецца з Адвэнту — часу радаснага чакання Нараджэння Пана. Гэты перыяд насычаны багатай сімволікай і традыцыямі. Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэта літургія цэлебруецца на світанні. З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. І толькі на спеў «Хвала на вышынях Богу…» ва ўсім касцёле запальваецца святло. Назва rorate паходзіць ад першага слова лацінскай песні «Rorate coeli» («Свет наш абмыйце, чыстыя росы…»). Удзел дзяцей у раратняй святой Імшы таксама звязаны з разнастайнымі добрымі пастановамі, якія яны бяруць на перыяд Адвэнту. Гэтыя пастановы з’яўляюцца выражэннем іх унутранай падтрыхтоўкі да Божага Нараджэння і іх жадання перамяніць сваё жыццё.

З Раратамі таксама звязаны звычай запальвання свечкі, што сімвалізуе Марыю, якая як Зорка ранішняя прадвяшчае прыйсце поўнага Святла — Хрыста. Акрамя гэтага, у касцёле размяшчаецца вянок з чатырма свечкамі, якія абазначаюць чатыры нядзелі Адвэнту. Свечкі і лампады, якія так часта выкарыстоўваюцца ў адвэнтавай літургіі, сімвалізуюць чуванне, а таксама радасць ад хуткага прыйсця Хрыста.

 

22 снежня дзеткі нашай парафіі паказалі Батлейку ў парафіяльнай кавярні! Вялікі дзякуй маленькім акторам за іх выступленне! Таксама хочацца падзякаваць іх бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага вельмі прыгожага спектаклю!


 

ЛЕГІЁН МАРЫІ Ў БЕЛАРУСІ АДЗНАЧЫЎ 25-Ы ГОД СВАЙГО ІСНАВАННЯ

7 снежня легіянеры сабраліся ў Будславе з нагоды 25-год існавання Легіёна Марыі ў Беларусі.

25 гадоў назад, у вігілію свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у Беларусі быў створаны Легіён Марыі — апостальская арганізацыя свецкіх людзей. І хаця 25-гадовы ўзрост лічыцца падлеткавым, для Легіёна Марыі на Беларусі гэта нямала — менавіта з 90-х гадоў пачалося духоўнае адраджэнне ў нашай краіне. І сёння відавочна, што Божы Провід абраў Легіён Марыі як адну са сваіх прыладаў у гэтай важнай справе.

Першы прэзідыум Легіёна Марыі ўзнік у Баранавічах, калі туды прыехаў з Ірландыі легіянер Марыі брат Томі Маккейб. З благаслаўлення айца Ежы Мазура, які гарэў гэтай справай, супольнасць пачала хутка разрастацца. На сённяшні дзень у Легіёне Марыі налічваецца 500 актыўных легіянераў — гэта тыя, хто робіць апостальскую працу, і больш за 500 дапаможных, хто толькі моліцца.

7 снежня вялікая колькасць легіянераў сабралася ў Нацыянальным санктуарыіі Маці Божай Будслаўскай. Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў Яго Эксцэленцыя Юрый Касабуцкі. Ён падзякаваў легіянерам Марыі за іх самаахвярнасць у служэнні Богу і людзям, выказаў пажаданне, каб Легіён Марыі плённа развіваўся і каб кожная парафія на Беларусі мела гэтую Марыйную супольнасць. Пасля св. Імшы адбыўся абед. Свята завяршылася Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

З катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, легіянеры таксама прынялі ўдзел у святкаванні на чале са сваім духоўным кіраўніком кс. канонікам Валерыем Орсікам. Самы старэйшы легіянер - пані Анна, яна 1932 г. нараджэння.

Апостальскае служэнне легіянераў даволі разнастайнае і патрабуе вялікай ахвярнасці. Немагчыма палічыць тых дзяцей, якіх легіянеры выратавалі ад абортаў, тых людзей, якія прымірыліся з Богам і пачалі прымаць святыя сакрамэнты, а таксама тых самотных, хворых, састарэлых, якія знайшлі палёгку праз ахвярную працу і малітву воінаў Марыі!

Запрашаем усіх жадаючыч далучыцца да Легіёну Марыі. Наша Нябесная Маці чакае нашай малітвы, а таксама служэння тым, хто гэтага больш за ўсё патрабуе!

 

6 снежня, святы Мікалай завітаў у катэдральную парафію Езуса Міласэрнага! Ён павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі і пажадаў усяго самага найлепшага!


 

У ВІЦЕБСКУ РАСПАЧАЛАСЯ ПЕРЭГРЫНАЦЫЯ ФІГУРЫ СВЯТОГА АРХАНЁЛА МІХАЛА

1 снежня, у першую нядзелю Адвэнту, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ўрачыста распачалася перэгрынацыя фігуры св. Арханёла Міхала. Яе мэта — малітва за Беларусь і ажыўленне культу нябеснага заступніка мясцовага Касцёла.

Арханёл Міхал у Святым Пісанні паказаны як апякун Божага народа, а таксама як абаронца Божай хвалы. Яго культ пачаў развівацца ўжо з самага пачатку існавання Касцёла. Святы арханёл Міхал шмат разоў аб’яўляўся людзям на зямлі. Найбольш знакамітым месцам аб’яўленняў з’яўляецца гара Святога Анёла ў горным масіве Гаргана ў Італіі. Там цяпер знаходзіцца санктуарый — адзіная святыня, якая не была асвячана рукою чалавека: гэта зрабіў сам арханёл Міхал.

Фігура Арханёла Міхала, перэгрынацыя якой разпачынаецца па Віцебскай дыяцэзіі прывезена менавіта з санктуарыя на гары Святога Анёла ў масіве Гаргана. Пэўны час яна знаходзілася ў пячоры аб’яўленняў і была благаслаўлёная падчас св. Імшы 8 мая 2018 г. — у той дзень, калі ўспамінаецца аб’яўленне Міхала Арханёла.

У галоўны касцёл дыяцэзіі фігуру з Гаргана даставіў кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Багданаве. Пасля св. Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, распачалі малітву Папы Леона XIII.

 

ПРЫНЯЦЦЕ НОВЫХ МІНІСТРАНТАЎ АДБЫЛОСЯ Ў ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРЫ

24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, павялічылася супольнасць літургічнай службы алтара ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Некалькі кандыдатаў падчас святой Імшы былі прыняты ў шэраг міністрантаў. На пачатку св. Імшы кс. Алег Зямчонак як апякун міністрантаў прадставіў шэсць кандыдатаў да Службы Алтара. Яны публічна паабяцалі аддана, радасна і сумленна спаўняць свае абавязкі ў час набажэнстваў і Эўхарыстыі.“Дзякуючы Хрысту Пану за ласку міністранцкага паклікання, абяцаю святыя функцыі міністранта выконваць пабожна, рупліва і радасна на Божую хвалу і для дабра парафіяльнай супольнасці”, – такія словы прамовілі новыя міністранты, якія да гэтай падзеі былі адпаведным чынам падрыхтаваны. Пасля чаго адбылося асвячэнне літургічных шатаў, кандыдаты пераапрануліся і атрымалі спецыяльнае бласлаўленне ад кс. Біскупа Алега Буткевіча.

Кс. Біскуп павіншаваў новых міністрантаў Службы Алтара, пры гэтым заўважыў, што "быць міністратам гэта повад, каб ганарыцца. Быць бліжэй да Алтара, значыць прыблізіцца да Божых спраў і прысвяціць свае інтарэсы, заняткі службе Касцелу".

Важна адзначыць, што група кандыдатаў у міністранты ў парафіі таксама павялічылася. Да кандыдатаў далучыліся яшчэ тры хлопцы, якія самі праявілі жаданне стаць міністрантамі. Кожны з іх апрануў белую ленту, а таксама атрымаў спецыяльнае благаслаўленне.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі і родныя новых міністрантаў. Гэта была вельмі важная і доўгачаканая падзея не толькі для саміх хлопцаў, але таксама для іх сем’яў.

Быць міністрантам – гэта таксама пакліканне. Калі адчуваеш яго і хочаш служыць пры алтары – далучайся! Далучыцца да міністранцкай браціі можа любы жадаючы. Перад гэтым неабходна паведаміць пробашчу, прайсці адпаведную падрыхтоўку, падчас якой правяраецца адказнасць і сумленнасць кандыдата ў служэнні пры алтары.

 

Віншуем парафіяльны хор!

З нагоды ўспаміну святой Цэцылii хочацца павiншаваць наш парафiяльны хор i пажадаць усяго самага найлепшага!

Святы Аўгусцін кажа, што той, хто спявае, моліцца двойчы. Музыка і спевы былі добра вядомы ўжо ў Старым Запавеце. Дастаткова толькі ўспомніць караля Давіда, які праслаўляў Бога спевам сваіх псальмаў. Старазапаветная традыцыя спеву падчас літургічных набажэнстваў была перанята хрысціянствам і ўзбагачалася на працягу стагоддзяў. Яна стала іх неад’емнай часткай. Гэта падкрэсліў Другі Ватыканскі Сабор у Канстытуцыі пра святую Літургію, якая вучыць, што «музычная традыцыя ўсяго Касцёла як бясцэнны скарб узвышаецца над іншымі відамі мастацтва найперш дзякуючы таму, што сакральны спеў, злучаны са словамі, з’яўляецца неад’емнай часткай урачыстай Літургіі» (SC 112). Музыка і спеў, якія нясуць у сабе Добрую Навіну, уздымаюць дух чалавека, узвышаюць і прыводзяць у добры лад яго пачуцці.

Няхай добры Бог праз заступніцтва св. Цэцыліі благаслаўляе Вас і адорвае сваімі ласкамі і дарамі, патрэбнымі як для далейшага плённага служэння Касцёлу, так і ў Вашым асабістым жыцці! Вялiкi дзякуй Вам за талент, якiм Вы дзелiцеся з намi! Для нас Вы сапраўдны прыклад малiтвыі веры!




 

Віншуем біскупа на пенсіі Уладыслава Бліна з 20-годдзем біскупскага пасвячэння!

                                                    ВАША ЭКСЦЭЛЕНЦЫЯ!

                                      ПАВАЖАНЫ КС. БІСКУП УЛАДЫСЛАЎ!

Парафія "Езуса Міласэрнага" разам з святарамі, сёстрамі і ўсімі парафіянамі шчыра віншуе Вас з 20-годдзем біскупскага пасвячэння!

З гэтай нагоды хочам скласці Вам самыя найлепшыя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, супакою і радасці, мудрых рашэнняў, любові і міласэрнасці да ўсіх людзей, якія сустракаюцца на Вашым шляху!.

Няхай Добры Бог вядзе па ўсім жыцці, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі!

Няхай Марыя, Маці Касцёла, атуляе сваёй апекай ва ўсіх Вашых справах!

Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой і моцнай верай, надзеяй і любоўю! Дзякуем Вам за дапамогу і пастырскае служэнне ў нашай супольнасці! Мы заўсёды рады Вас бачыць і памятаем пра Вас у малітве!

 

БЫЦЬ МІНІСТРАНТАМ – ГЭТА ТАКСАМА ПАКЛІКАННЕ! КАЛІ АДЧУВАЕШ ЯГО І ХОЧАШ СЛУЖЫЦЬ ПРЫ АЛТАРЫ – ДАЛУЧАЙСЯ!

Слова міністрант паходзіць ад лацінскага ,,ministrare”, якое азначае ,,служыць, дапамагаць”. Гэта асаблівы від служэння. Тэрмін ,,міністрант” мае на ўвазе служэнне падчас святой Імшы. Міністрант служыць Богу, калі прыслугоўвае пры алтары, клапоцячыся пра прыгажосць літургіі. Міністрант з’яўляецца памочнікам для святара не толькі падчас Эўхарыстыі, але і іншых літургічных абрадаў і набажэнстваў, сярод якіх на першым месцы стаяць Сакрамэнты. Не менш важным ёсць удзел міністранта ў прыдрыхтоўцы алтара і ўсяго неабходнага да літургіі.

Міністрант пакліканы да выканання важнай функцыі ў Касцёле: ён павінен сваім жыццём сведчыць аб Богу, павінен маліцца не толькі падчас св. Імшы, але рабіць гэта часцей і заахвочваць іншых да малітвы. Калі ў сям’і не моляцца раніцай ці вечарам, не моляцца перад ядой, то на вас, міністранты, ляжыць абавязак прыпомніць бацькам і родным аб яе вартасці. І напэўна ваш знак крыжа і малітва перад ядой будуць добрым прыкладам для іх. Тое ж можна сказаць пра ранішнюю і вячэрнюю малітвы.

Міністрант - гэта асоба, якая дапамагае святару падчас літургічных абрадаў спаўняць літургічную паслугу. Паслуга міністранта ля алтара падзяляецца на пэўныя функцыі: міністранты Крыжа, міністранты Святла, міністранты Алтара, міністрант Турыферарыя і г.д… Таксама служба каля алтара падзяляецца на пэўныя ступені. Першая ступень- аспірант. Аспірант - гэта асоба якая рыхтуецца стаць праз нейкі час міністрантам, ён не выконвае ніякіх функцый, а толькі назірае і вучыцца. Наступная ступень - гэта міністрант. Потым лектар. Лектар - гэта міністрант, якому дазваляецца чытаць Слова Божае. Існуюць таксама іншыя ступені паслуг.

Міністранцтва існуе ад пачатку Касцёла альбо ад моманту існавання абрадаў. Першы міністрант быў яшчэ ў гады Езуса Хрыста. Гэта быў хлопчык з Евангелля паводле Яна (Ян 6,9), які меў пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён аддаў гэты хлеб і рыбу Езусу, дапамогшы Збавіцелю накарміць тысячы людзей. Ведаем, што гэты момант з Евангелля сімвалічна ўказвае на Эўхарыстыю. Можна сказаць,што ад гэтага моманту і з'явіліся міністранты. Апекуном міністрантаў з'яўляецца Св. Дамінік, а на Беларусі яшчэ Св. Казімір. Але першым Святым апекуном з'яўляецца Св.Тарсіцый. Св.Тарсіцый быў хлопчыкам, якому было прыкладна каля 10 год. Ён прыносіў у турмы людзям Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб яны маглі з'яднацца з Езусам Хрыстом. Аднагодкі не ведалі, што ён туды насіў, таму што гэта была таямніца. Св. Тарсіцый загінуў мучаніцкай смерцю. За сваю адданасць Богу ён быў забіты ўкаменаваннем. З таго часу Св. Тарсіцый з'яўляецца першым апекуном міністрантаў.

КАЛІ ЖАДАЕШ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ШЭРАГУ МІНІСТРАНТАЎ, ПРОСТА ПАВЕДАМІ СВЯТАРУ І ПРЫХОДЗЬ НА СПАТКАННІ, ЯКІЯ АДБЫВАЮЦЦА КОЖНУЮ СУБОТУ ДЛЯ МАЛОДШЫХ МІНІСТРАНТАЎ Ў 14 ГАДЗІН, А ТАКСАМА ДЛЯ СТАРЭЙШЫХ МІНІСТРАНТАЎ У НЯДЗЕЛЮ АДРАЗУ ПАСЛЯ СВЯТОЙ ІМШЫ Ў 12. 30. АДКАЗНЫ КС. АЛЕГ ЗЯМЧОНАК!

 

ВА ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў КТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ “ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА” ЗАВЯРШЫЛІСЯ СВЯТКАВАННІ З НАГОДЫ 20-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭННЯ САМАЙ МАЛАДОЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

12 лістапада, ва ўрачыстасць святога Язафата — галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі, у горадзе, дзе гэты біскуп і мучанік у 1623 годзе аддаў жыццё за адзінства Касцёла, адзначылі 20-годдзе ўтварэння самай маладой дыяцэзіі ў Беларусі. з гэтай нагоды на ўрачыстую святую Імшу ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага на чале са сваім пастырам біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, сабраліся святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі з усёй Віцебшчыны, а таксама госці з іншых куткоў нашай краіны, сярод якіх былі дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі іАляксандр Яшэўскі SDB.

Біскуп Алег ахвяраваў Эўхарыстыю ў інтэнцыі ўсёй дыяцэзіі, за ўсіх тых, хто стварае адну вялікую сям’ю Касцёла на Віцебшчыне. Тэме адзінства Касцёла была прысвечана прамоўленая гамілія.

На заканчэнне Імшы біскуп Алег Буткевіч зачытаў дэкрэты аб наданні ксяндзу Яцку Хутману, пробашчу парафіі ў Камаях, і ксяндзу Віктару Місевічу, канцлеру курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўнаму рэдактару «Каталіцкага Весніка», годнасці канонікаў Віцебскага катэдральнага капітулу. Ганаровыя граматы былі ўручаны таксама вернікам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё дыяцэзіі.

 

20-ГОДДЗЕ З ЧАСУ ЗАСНАВАННЯ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ!

12 лістапада, ва ўрачыстасць "Св. Язафата Кунцэвіча"(апякуна Віцебскай дыяцэзіі), святары, сёстры, а таксама вернікі Катэдральнай парафіі "Езуса Міласэрнага" выказваюць сардэчнае віншаванне ўсёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама яе біскупу Алегу Буткевічу! Таксама з нагоды заканчэння святкавання юбілею 20-годдзя з часу заснавання дыяцэзіі хочацца пажадаць усім святарам, законным сёстрам, а таксама вернікам усяго самага найлепшага! Жадаем, каб Міласэрны Пан адарыў Вас тымі ласкамі, якія патрэбны ў Вашым жыцці!

 

12 лістапада, Дзень Святарскіх Пасвячэнняў адзначаюць: кс. кан. Валерый Орсік (пробашч Катэдральнай парафіі "Езуса Міласэрнага" г. Віцебск), кс. Алег Півавар (пробашч парафіі "Св. Яна Хрысціцеля" аг. Валкалата), а таксама кс. Славамір Самковіч (пробашч парафіі "Божай Міласэрнасці" аг. Пагошча).

Паважаныя Святары!

Шчыра і ад усяго сэрца віншуем Вас з нагоды дня святарскага пасвячэння!

Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і паклікання, за Вашу прысутнасць сярод нас у нашай парафіі, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады і дабрыню, за навучанне любіць Бога і бліжняга!

Прыміце таксама шчырыя словы падзякі за змястоўныя казанні, за сакрамант споведзі!

З гэтай нагоды, жадаем Вам, Божых ласкаў на кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Духа Святога! Шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, добразычлівых людзей побач!

Няхай Ваша здароўе будзе моцным, аптымізм і радасць будуць заўсёды побач, а сэрца хай палае бясконцай любоўю да Бога і людзей! Мудрасці Вам і цярплівасці ў нялегкай працы на Божай ніве!

Шчыра Вас віншуем і заўсёды памятаем у сваіх малітвах!

 

ДЛЯ МІНІСТРАНТАЎ КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" ВОСЕНЬСКІЯ КАНІКУЛЫ ЗАВЯРШЫЛІСЯ ПАЕЗДКАЙ У ПАСТАВЫ!

9 ЛІСТАПАДА ДЛЯ МІНІСТРАНТАЎ КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" ВОСЕНЬСКІЯ КАНІКУЛЫ ЗАВЯРШЫЛІСЯ ПАЕЗДКАЙ У ПАСТАВЫ! У ЧАСЕ ПАДАРОЖЖА ХЛОПЦЫ ПАГЛЯДЗЕЛІ ГОРАД, ПАЗНАЁМІЛІСЯ З МЯСЦОВАЙ ПАРАФІЯЙ, А ТАКСАМА ЗГУЛЯЛІ Ў ФУТБОЛ З МІНІСТРАНТАМІ "БЕЗЗАГАНАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ І СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА" Ў ПАСТАВАХ! ЧАС, ЯКІ ПРАВЯЛІ МІНІСТРАНТЫ ДВУХ ПАРАФІЙ РАЗАМ, УМАЦАВАЎ СЯБРОЎСКІЯ АДНОСІНЫ, А ТАКСАМА ПАКАЗАЎ ВЯЛІКУЮ ВАЖНАСЦЬ ЗНАЁМСТВА МІНІСТРАНТАЎ З ІШЫМІ ПАРАФІЯМІ! ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ СВЯТАРАМ, ЯКІЯ АРГАНІЗАВАЛІ ГЭТУЮ СУСТРЭЧУ! СПАДЗЯЁМСЯ, ШТО ГЭТАЯ ДОБРАЯ ТРАДЫЦЫЯ БУДЗЕ І НАДАЛЕЙ ПРАКТЫКАВАЦЦА Ў НАШАЙ ПАРАФІІ!

 

ЧАСАМ У ЖЫЦЦІ З'ЯЎЛЯЮЦЦА ЛЮДЗІ, ЯКІЯ З УСМЕШКАЙ ГЛЯДЗЯЦЬ НА ВЕРУЮЧАГА ЧАЛАВЕКА! КРЫТЫКУЮЦЬ ЯГО, ЗА ТОЕ, ШТО ЁН "АДУРМАНЕНЫ РЭЛІГІЯЙ"! АЛЕ ЧАМУСЦІ, КАЛІ САМ ПЕРАЖЫВАЕ СТРАТУ БЛІЗКАЙ АСОБЫ АЛЬБО ІНШУЮ ПРАБЛЕМУ Ў СВАІМ ЖЫЦЦІ-ПЕРАСТАЕ СМЯЯЦЦА... ЧАМУСЦІ НІХТО НЕ СМЯЕЦЦА З БОГА Ў ШПІТАЛІ...

СВ. IМША: АНКАЛАГIЧНЫ ДЫСПАНСЭР: АЎТОРАК-16.00г.; АБЛАСНЫ ШПIТАЛЬ: ПЯТНИЦА-17.00г..


 

Напрыканцы тыдня (заканчэнне актавы), адбылася ўрачыстая працэсія да св Яна Паўла II. Вернікі разам са святаром ушанавалі памерлых спачылых на іншых могілках, а таксама памаліліся за памерлых святароў нашай дыяцэзіі. Кожны зніч-гэта жывое святло нашай памяці, якое ніколі не загасне!


 

Запрашаем усіх жадаючых на Бiблiйнае Кола па пятніцах ў 18. 30! Фармат сустрэчы:Lectio divina! Гэта не проста аповед Бiблiйных сюжэтаў святара, але Жывое разважанне Божага Слова! Разам з удзельнiкамi перажываем i разважаем Святое Пiсанне!!!


 

КАНІКУЛЫ З БОГАМ

З 4-ГА ПА 8-ГА ЛІСТАПАДА Ў КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" ПРАХОДЗІЛІ "КАНІКУЛЫ З БОГАМ"! ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ НАШЫМ СЁСТРАМ ЗА ВЯЛІКУЮ РАДАСЦЬ, ЯКУЮ ЯНЫ ПАДАРЫЛІ НАШЫМ ДЗЕТКАМ!

 

МАЛІТВЫ ШМАТ НЕ БЫВАЕ!!!

МАЛІТВЫ -ШМАТ НЕ БЫВАЕ!!! РАСПАЧАЛІ МАЛІЦЦА ВЫПАМІНКАМІ ЗА НАШЫХ ПАМЕРЛЫХ! 3. 11. 2019 (НЯДЗЕЛЯ)-8. 30. БУДЗЕМ МАЛІЦЦА ВЫПАМІНКАМІ ПАДЧАС СВ. РУЖАНЦА; У 11. 00 І 17. 30 Г.-ТАКСАМА ВЫЧЫТЫВАЕМ НАШЫХ ПАМЕРЛЫХ. У БУДНІЯ ДНІ(ПАНЯДЗЕЛАК-СУБОТА):8,30 І 17. 30. У СУБОТУ ЎВЕЧАРЫ-ЗАКАНЧЭННЕ!!!ЗАПРАШАЕМ!!! НАШЫЯ ПАМЕРЛЫЯ ПАТРАБУЮЦЬ МАЛІТВЫ! НЕ ЛЯНУЙЦЕСЯ І АХВЯРУЙЦЕ СВОЙ ЧАС ДЛЯ ІХ, ЯК І ЯНЫ КАЛІСЬЦІ АХВЯРАВАЛІ НАМ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!!!

 

КОЖНЫ ЧАЦВЕР ЗАПРАШАЕМ Ў ПАРАФІЯЛЬНУЮ КАВЯРНЮ НАШУЮ МОЛАДЗЬ НА СУСТРЭЧУ! ДЗЯКУЙ УСІМ ТЫМ, ХТО ЎЖО АДГУКНУЎСЯ НА ГЭТУЮ ПРАПАНОВУ!

 

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ

У КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" КОЖНЫ ЧАЦВЕР НА ПРАЦЯГУ ДНЯ ЁСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ПРЫСВЯЦІЦЬ СВОЙ ЧАС ЕЗУСУ Ў ЧАСЕ АДАРАЦЫІ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ! АДАРАЦЫЯ, У СВАЮ ЧАРГУ З'ЯЎЛЯЕЦЦА ПРЫЗНАННЕМ БОГА, ПРЫЗНАННЕМ ТАГО, ШТО ЎСЁ АД ЯГО ПАХОДЗІЦЬ! ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ, ШТО ЕЗУС ХОЧА ДАПАМАГЧЫ КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ ВЫПРАВІЦЬ ПАМЫЛКІ! ТОЛЬКІ ЁН ВЫЛЕЧВАЕ ЎСЕ РАНЫ НАШАГА СЭРЦА! АДАРАЦЫЯ САПРАЎДЫ МОЖА ЗМЯНІЦЬ НАШАЕ ЖЫЦЦЁ, А ТАКСАМА ЖЫЦЦЁ НАШЫХ РОДНЫХ І БЛІЗКІХ! ВЕЛЬМІ ВАЖНА АХВЯРАВАЦЬ НЕКАЛЬКІ ЧАСУ ДЛЯ БОГА!

 

2 ЛІСТАПАДА-ДЗЕНЬ УСПАМІНУ ЎСІХ ПАМЕРЛЫХ

2 ЛІСТАПАДА-ДЗЕНЬ УСПАМІНУ ЎСІХ ПАМЕРЛЫХ(ДЗЕНЬ ЗАДУШНЫ). КАСЦЁЛ МОЛІЦА НЕ ТОЛЬКІ ВЫПАМІНКАМІ ЗА ПАМЕРЛЫХ, АЛЕ І ЦЭЛЕБРУЕ СВЯТУЮ ЭЎХАРЫСТЫЮ НА МОГІЛКАХ НАШЫХ ПАМЕРЛЫХ. ГЭТА ТРАДЫЦЫЯ ( НАВЕДВАННЕ МОГІЛАК) ЯДНАЕ НАС У АДНУ СЯМ'Ю "ДЗЯЦЕЙ БОЖЫХ". НАШЫМ ПАМЕРЛЫМ НЕАБХОДНА МАЛІТОЎНАЯ ПАМЯЦЬ. КСЁНДЗ БІСКУП АЛЕГ, ЦЭЛЕБРАВАЎ ЗА СПАЧЫЛЫХ НА МОГІЛКАХ У КОПЦЯХ - СВЯТУЮ ІМШУ. ЦЕШЫМСЯ, ШТО Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ, НАС (ВЕРНІКАЎ), БЫЛО БОЛЬШ ЗА 50 ЧАЛАВЕК. ТАКАЯ КОЛЬКАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ, З'ЯЎЛЯЕЦЦА ВЫРАЗАМ НАШАЙ ВЕРЫ Ў АДКАЗНАСЦІ АБАВЯЗКОВАЙ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ.

 

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ З НАШАЙ ПАРАФІІ

У ПЕРШУЮ ПЯТНІЦУ МЕСЯЦА-СВЯТАРЫ НАВЕДВАЮЦЬ З САКРАМАНТАМ НАМАШЧЭННЯ ХВОРЫХ З НАШАЙ ПАРАФІІ! ДЗЯКУЙ УСІМ ТЫМ, ХТО АДГУКАЕЦЦА  НА ГЭТУЮ ПРАПАНОВУ! НЯХАЙ МІЛАСЭРНЫ ЕЗУС ВАМ УСІМ БЛАГАСЛАЎЛЯЕ!!!

 

ІНТЭНЦЫЯ ЖЫВОГА РУЖАНЦА НА ЛІСТАПАД


ЗА ДУШЫ “ЦЕРПЯЧЫХ У ЧЫСТЦЫ” І ЎСІХ ПАМЕРЛЫХ З НАШАЙ ПАРАФІІ


СВ. РУЖАНЕЦ ДАПАМАГАЕ ПЕРАМАГАЦЬ РОЗНЫЯ СПАКУСЫ, МАЛІСЯ НА РУЖАНЦЫ, БО ДЗЯКУЮЧЫ ТАКОЙ ФОРМЕ МАЛІТВАЎ МОЖНА ПЕРАМЯНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!

 

У ВІЦЕБСКАЙ КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" ПРАЙШОЎ "БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ".

26 кастрычніка ў Віцебскай Катэдральнай парафіі "Езуса Міласэрнага" прайшоў "Баль усіх святых". Святым стаў амаль кожны — ад малога да вялiкага. На балі можна было сустрэць многіх святых. Адкрыццё балю адбылося з малітвы, а пасля распачалася асноўная частка мерапрыемства. Маленькiя «святыя» мелi магчымасць атрымаць балы ў неба за ўдзел у цікавых конкурсах і вясёлых гульнях. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству, ўдзельнікі свята пазнаёмiлiся з жыццём многіх святых. Асаблівая ўвага была скіравана на св. Казіміра і св. Арханёла Гаўрыіла, імі на невялічкі час сталі святары нашай парафіі. Напрыканцы балю быў арганізаваны салодкі стол для маленькіх святых. Парафіяльнае свята дазволіла ў радаснай сямейнай атмасферы яшчэ раз пераканацца ў тым, што кожны можа быць святым, што быць святым — гэта цудоўна!

 

Рэкалекцыі для святароў з Віцебскай дыяцэзіі адбыліся на Святой зямлі. 


З 21 па 25 лістапада адбыліся рэкалекцыі для святароў з Віцебскай дыяцэзіі на Святой зямлі.  Час цалкам быў праведзены ў малітве за нашу дыяцэзію, нашы парафіі, а таксама за людзей якія прасілі  аб малітве!

Рэкалекцыі далі вельмі вялікую магчымасць душпастырам заглыбіцца ў засяроджаную малітву, суцішыцца перад Богам, перажыць духоўнае аднаўленне, пераасэнсаваць сваё жыццё і служэнне, а таксама аднавіць ласку святарскага паклікання.

 

 

Благаслаўленне дзiцячай Жывой Ружы.

20 кастрычнiка ў парафii "Езуса Мiласэрнага" адбылася вельмi знакавая падзея. Наш парафiяльны Жывы Ружанец дапоўнiўся яшчэ i дзеткамi. Адбылося благаслаўленне дзiцячай Жывой ружы. Вялiкi дзякуй нашым дзеткам i сёстрам за любоў да Марыi. Няхай наша Нябесная Мацi дапаможа вам i падтрымае ва ўсiх добрых справах!

 

13 кастрычніка кс. Алег Зямчонак цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў віцебскай катэдры

13 кастрычніка ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага кс. Алег Зямчонак цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.

За дзень да гэтага ён атрымаў з рук біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прэзбітэрскае пасвячэнне. Дзякуючы старанням пробашча парафіі кс. Валерыя Орсіка, а таксамама парафіянаў, свята атрымалася вельмі прыгожым. Прыміцыйны вянок, які сплялі ўдзельнікі Легіёну Марыі і ў якім дзеткі вялі новапрэзбітэра ў касцёл, багатыя дэкарацыі, якія зрабілі парафіяне, прыгожая літургія, якую падрыхтаваў пробашч, а таксама цудоўны спеў парафіяльнага хору - нагадвалі сапраўдны сэнс сакрамэнту святарства.

На першай Імшы новапрэзбітэра прысутнічала шмат гасцей з розных парафій Віцебска і іншых мясцін.

Пасля Эўхарыстыі дзеці парафіі пад кіраўніцтвам сясцёр Служак Найсвяцейшай Панны Марыі Ёнашы Мровец і Люцыны Мусел зладзілі ў гонар ксяндза Алега тэатральную пастаноўку «Беласнежка і сем гномікаў».

Пасля Імшы ксёндз Алег удзяліў усім прысутным прыміцыйнае благаслаўленне.

 

Шчыра віншуем Вас з Днём маці!

Дарагія нашы матулі і бабулі! Паважаныя жанчыны!

Шчыра віншуем Вас з Днём маці!

Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму мацярынскаму абавязку.

Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з Вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.

Жадаем усім Вам міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай добры і міласэрны Бог адорыць Вас неабходнымі ласкамі!

Здароўя вам, радасці і любові!

 

Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку.

На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы як з Віцебскай дыяцэзіі, так і з іншых куткоў нашай краіны, настаўнікі і выхаваўцы новапрэзбітараў з духоўных семінарый, сябры і родныя.

10 кастрычніка 2009 года Яго Эксцэленцыя Марцін Відовіч, тагачасны Апостальскі нунцый у Беларусі, здзейсніў кансэкрацыю гэтай святыні як катэдральнага касцела ў Віцебску. «Узгадваючы гэту падзею сёння, праз 10 год тут перажываем вялікую ўрачыстасць. Дзякуючы Пану Богу за гэты час існавання, просім Яго моцы Духа Святога перадусім для двух кандыдатаў, якія сёння атрымаюць святарскае пасвячэнне», — прамовіў біскуп Алег. На самым пачатку іерарх адзначыў, што сёння асабліва ўрачысты дзень не толькі для саміх кандыдатаў да святарства, але і для ўсёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсяго Каталіцкага Касцёла.

Напачатку дыяканы пацвердзілі сваю прысутнасць, пасля чаго рэктар Пінскай духоўнай семінарыі кс. Андрэй Рылка звярнуўся да Пастыра дыяцэзіі з просьбай аб пасвячэнні новых святароў.

Сваё казанне біскуп Алег распачаў з развагі над тым, чым ёсць святарства. Гэта найпрыгажэйшае пакліканне, але і вялікая прыгода. Ісці за Хрыстом, быць знакам Яго прысутнасці і дзейнічаць як Хрыстос. Іерарх засяродзіў увагу на некалькіх галоўных пунктах: не лічыць толькі на сябе, але дзяліцца Хрыстом і будаваць супольнасць, будаваць сваё святарства і паслугу, вучыцца даверу адзін аднаму і Духу Святому, не дазваляць нікому, акрамя Хрыста, змяняць сябе, быць святлом і соллю для свету. У сваёй прамове Ардынарый падзякаваў бацькам кандыдатаў, бо гэта дзень ахвяравання сваіх сыноў Богу.

Пасля гаміліі кандыдаты публічна выказалі сваю згоду атрымаць сакрамант святарства і далі клятву паслухмянасці біскупу.

Пасля апошняга адказу «Хачу з Божай дапамогай!»кандыдатаў на пытанне «Ці хочаш атрымаць гэты дар?», біскуп прамовіў: «Бог, які распачаў у табе гэту справу, няхай сам яе завершыць». Пасля гэтага дыяканы Алег і Уладзіслаў ляглі крыжам перад алтаром, а ў святыні святары і вернікі маліліся Літаніяй да ўсіх святых аб дарах Духа Святога для новых святароў.

Наступнай часткай Літургіі стаў абрад ускладання рук. Біскуп, а потым і ўсе святары па чарзе ўскладалі свае рукі на кандыдатаў. Затым адбылася кансэкрацыйная малітва, пасля чаго ўжо кс. Алег і кс. Уладзіслаў апранулі святарскае адзенне — стулу і арнат.

Затым адбылося намашчэнне рук новапрэзбітараў. Далей біскуп, а потым і ўсе святары прывіталі сваіх субратоў знакам супакою.

У касцёле пачаўся абрад Эўхарыстыі, у якім кс. Алег і кс. Уладзіслаў упершыню прынялі удзел як святары.

Напрыканцы Імшы новавысвечаныя святары дзякавалі Усемагутнаму Богу, Нябеснай Маці Марыі і сваім бацькам за гэты свой дар, які сёння атрымалі. Падзякі атрымалі біскуп Алег Буткевіч, настаўнікі і выхавацелі семінарый, святары, якія дапамагалі ў распазнанні пакліканняў, падчас духоўных і семінарыйных практык.

(тэкст і фота паводле  catholicnews.by)

 

У КАТЭДРАЛЬНАЙ ПАРАФІІ "ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА" БІСКУП АЛЕГ БУТКЕВІЧ АСВЯЦІЎ НОВЫ КРЫЖ ПРЫ ЎВАХОДЗЕ Ў СВЯТЫНЮ.

10 кастрычніка, з нагоды гадавіны пасвячэння Катэдральнага касцёла, пасля Святой Імшы, Кс. Біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы крыж пры ўваходзе ў святыню. У сваім слове да вернікаў Біскуп Алег звярнуў увагу на важнасць веры ў нашым жыцці, ён заклікаў захоўваць адзінства хрысціянаў, нягледзячы на розныя канфесіі. Ён таксама звярнуў увагу на важнасць любові ў нашым жыцці: любові да Бога, да свайго блізкага, да ўсіх людзей. Менавіта любоў павінна быць галоўнай каштоўнасцю ў нашым жыцці.

Напрыканцы, Кс. Біскуп Алег падзякаваў пробашчу кс. Валеру Орсіку, а таксама парафіянам за сапраўдны прыклад малітвы і ахвярнасць.

 

НОВАЯ КАПЛІЦА ДЛЯ ЛЕГІЁНУ МАРЫІ

10 кастрычніка ў прафіі "Езуса міласэрнага " адбылася вельмі важная падзея. Пробашч парафіі кс. Валеры Орсік асвяціў новую капліцу для Легіёну Марыі. Важна адзначыць, што ў гэты дзень, колькасць Легіёну павялічылася на некалькі чалавек. Пробашч павіншаваў вернікаў з вельмі знакавым днём, а таксама падзякаваў усім за малітву і дапамогу ў працах.

 

ІНТЭНЦЫЯ ЖЫВОГА РУЖАНЦА НА КАСТРЫЧНІК

Аб хутчэйшым выздараўленні для Марыны і Божай Апекі для яе родных.



СВ. РУЖАНЕЦ ДАПАМАГАЕ ПЕРАМАГАЦЬ РОЗНЫЯ СПАКУСЫ, МАЛІСЯ НА РУЖАНЦЫ, БО ДЗЯКУЮЧЫ ТАКОЙ ФОРМЕ МАЛІТВАЎ МОЖНА ПЕРАМЯНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!


 

Віншуем ксяндза Алега Хмылко з 2-й гадавінай святарскіх пасвячэнняў!

7 кастрычніка наш вікарый кс. Алег Хмылко адзначае 2-ю гадавіну святарскіх пасвячэнняў.

Ад усяго сэрца віншуем Вас, ксёндз Алег, з гадавінай святарства! Няхай Пан Бог падтрымлівае Вас на складаным шляху святарскага служэння! Моцнага здароўя Вам, доўгіх гадоў жыцця, радасці, і шчасця, і ўсяго самага найлепшага!

 

У Віцебску дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай

29 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Валеры Орсік.

На пачатку кс. Валеры падкрэсліў, што “чалавек павінен быць удзячны Богу, які нам дае жыццё і тое, што патрэбна для жыцця”. Таксама было адзначана, што Бог, акрамя ўсяго, ёсць яшчэ і прыгажосць.

У гаміліі, якую прамовіў дыякан Алег Зямчонак, была звернута ўвага на важнасць павагі да Бога, а таксама на ўменне дзякаваць за атрыманыя дары.

Адным з прыгажэйшых момантаў стала працэсія з дарамі, падчас якой вернікі прыносілі да алтара Пана садавіну і гародніну — вынікі сёлетняга ўраджаю. Знакам пашаны да Багародзіцы за атрыманы плён працы людскіх рук і плады зямлі стаў вялікі ружанец, зроблены з бульбы.

Напрыканцы Імшы святар урачыста асвяціў новы ўраджай і падзякаваў усім, хто дапамог у падрыхтоўцы да свята.

 

Віншуем з Днём Нараджэння ксяндза каноніка Андрэя Аніскевіча! 

26 верасня Дзень Нараджэння адзначае Ксёндз Канонік Андрэй Аніскевіч, які доўгі час быў пробашчам у нашай парафіі.

Паважаны Кс. Андрэй!

Святары парафіі, дыякан, сёстры і парафіяне дасылаюць Вам самыя найлепшыя пажаданні!

Віншуем Вас з Днём Нараджэння! Моцнага здароўя Вам, добрага настрою, святарскага плёну і мудрых рашэнняў!

 

Свята ў гонар Маці Божай Бялыніцкай

21 верасня ў каталіцкай парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Горках, адбылося свята ў гонар Маці Божай Бялыніцкай. Мясцовая парафія носіць яе імя, таму гэта – парафіяльнае свята. Да сумеснай малітвы мясцовых вернікаў далучыліся каталікі з розных куткоў Магілёўшчыны, а таксама госці з Мінску, Оршы, Віцебску і іншых парафій. З катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага прысутнічалі парафіяне з Легіёну Марыі, якія прыехалі разам са сваім пробашчам – кс. Валерыям Орсікам.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 

На заканчэнне святой Імшы ўсе разам папрасілі заступніцтва Багародзіцы, памаліся аб адраджэнні веры і вернасці Евангеллю . Працягам святкавання стаў сумесны пачастунак.

 

Віншуем з Днём Нараджэння ксяндза Аляксея Лешко!

21 верасня Дзень Нараджэння адзначае ксёндз Аляксей Лешко, які паходзіць з нашай парафіі.

Паважаны Кс. Аляксей!

Пробашч, дыякан, сёстры і парафіяне дасылаем Вам самыя лепшыя пажаданні!

Віншуем Вас з Днём Нараджэння! Моцнага здароўя Вам, добрага настрою, святарскага плёну і мудрых рашэнняў! Жадаем, каб побач былі добрыя людзі і надзейныя сябры, каб у сэрцы быў Пан Бог і Яго воля спаўнялася для Вас, а ў жыцці заўсёды заставалася месца на цуды — вялікія і маленькія! Радасці, любові і трываласці ў выпрабаваннях!

 

Свята Узвышэння Святога Крыжа ў Бабінавічах.

14 верасня ў вёсцы Бабінавічы Лёзненскай парафіі “Св. А. Піо” адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа. Эўхарыстыю ўзначаліў пробашч віцебскай катэдральнай парафіі “Езуса Міласэрнага” кс. Кан. Валеры Орсік. На святой імшы прысутнічалі парафіяне, а таксама “Легіён Марыі” з Віцебсай Катэдры.

У сваёй прамове ксёндз-пробашч адзначыў, што “Крыж Хрыста – гэта алтар, на якім здзейснілася Ахвяра нашага збаўлення”. Удзельнікі літургіі разважалі над тым, якою цаною было збаўлена ўсё чалавецтва. «Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго», — менавіта гэтыя словы змешчаны ва ўрыўку Евангелля, якое чытаецца ў свята Узвышэння Святога Крыжа.

Напрыканцы літургіі гасцей чакаў пачастунак, які прыгатавала пані Данута, якая пражывае ў Бабінавічах. Варта адзначыць яе вялікую ахвярнасць і давер да Бога. Яна ўжо на працягу многіх гадоў дапамагае касцёлу, прынімае вернікаў, якія прыязжаюць сюды памаліцца, а таксама даглядае мейсца каля крыжа, дзе раней быў касцёл “Святой Тройцы.

У гэты дзень кс. Валеры наведаў таксама і хворых, якія жывуць у Бабінавічах. Пробашч адзначыў, што “людскія пакуты і хваробы — гэта адна з найвялікшых праблем, якія непакояць чалавецтва. Хрысціяне таксама адчуваюць і зведваюць гэта, аднак святло веры дапамагае ім глыбей пазнаць таямніцу цярпенняў і больш мужна іх пераносіць. Яны не толькі ведаюць са словаў Хрыста, што хвароба мае значэнне і каштоўнасць для збаўлення іх саміх і свету, але таксама разумеюць, што іх, хворых, любіць Хрыстус, які ў сваім жыцці наведваў і аздараўляў многіх хворых”.

 

Пікнік для клуба "Сеньёра"

4 верасня ў віцебскай парафі Езуса Міласэрнага для старэйшых адбылася вельмі знакавая падзея. На тэрыторыі кляштара сясцёр-служабнічак адбыўся пікнік для асоб, якія наведвалі спатканні для старэйшых у парафіі. Сустрэчу ініцыіравалі сёстры Ёнаша і Люцына, якія апякуюцца клубам “Сеньёра”.

Спаткнне разпачалося Святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Аляксей Лешко. Святар павіншаваў ўдзельнікаў, пажадаў ім Божай ласкі і трываласці ў малітве. Напрыканцы малітвы сёстры падарылі ўдзельнікам невялічкія падарункі, а таксама запрасілі на пікнік, які быў арганізованы на тэрыторыі кляштара.

Дзень быў напоўнены гутаркамі пра жыццё, яго клопаты і радасці, пра дзеянне Бога ў штодзённасці. Гэта была цудоўная магчымасць памаліцца супольна, а таксама атрымаць асалоду ад добрай кампаніі і цёплага надвор’я на чыстым паветры.

Пікнік адбыўся. А ўсіх жадаючых клуб “Сеньёра” сардэчна запрашае надалей наведваць сустрэчы для пенсіянераў, хатніх гаспадынь і ўсіх, каму цікава праводзіць час разам і даведвацца больш пра Пана Бога і жыццё Касцёла. Падчас час сустрэч будзе магчыма паразважаць над Божым словам, а таксама атрымаць адказы на цікавячыя пытанні духоўнага зместу і такім чынам памнажаюць сваю веру.

 

“1 верасня, у Дзень ведаў, біскуп Вiцебскi Алег Буткевіч благаславіў дзяцей і настаўнікаў на новы навучальны год”.

             Традыцыйнае благаслаўленне вучняў і школьных прыладаў адбылося падчас урачыстай св. Імшы, цэлебрацыю якой іерарх узначаліў у Катэдральным касцёле “Езуса Міласэрнага” ў Віцебску.

            Пасля Св. Імшы парафіяне перажывалі вельмі знакавую падзею. Пасля завяршэння рамонтнай працы, урачыста была адкрыта святліца Caritas пры парафіі. Святліцу асвяціў біскуп Алег і пажадаў плённай працы арганізатарам, дзецям і дарослым.

            Пробашч парафіі Кс. Кан. Валеры Орсік адзначыў важнасць гэтай святліцы для дзяцей і моладзі:

           – Святліца – гэта вельмі важнае месца для нас, таму што ёсць дзе спатыкацца дзецям, моладзі, могуць праводзіць свой вольны час, могуць рабіць заняткі не толькі па рэлігіі, але і іншыя ўрокі. Сустракацца са сваімі сябрамі, папіць гарбаты, паглядзець кіно. Таму для нас гэта вельмі важны і прыемны падарунак.

           Напрыканцы госці мелі магчымасць пачаставацца за салодкім сталом, які прыгатаваў дырэктар Caritas Віцебскай дыяцэзіі- кс. Кан. Андрэй Аніскев 

 

ІНТЭНЦЫЯ ЖЫВОГА РУЖАНЦА НА ВЕРАСЕНЬ

ЗА ВЫХАВАЎЦАЎ І НАСТАЎНІКАЎ, ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗЬ, ПРАДСТАЎНІКОЎ АДУКАЦЫІ, АБ БОЖЫМ БЛАГАСЛАЎЛЕННІ НА НОВЫ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

СВ. РУЖАНЕЦ ДАПАМАГАЕ ПЕРАМАГАЦЬ РОЗНЫЯ СПАКУСЫ, МАЛІСЯ НА РУЖАНЦЫ, БО ДЗЯКУЮЧЫ ТАКОЙ ФОРМЕ МАЛІТВАЎ МОЖНА ПЕРАМЯНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!

 

“Перастраляць дрэнны настрой”! Моладзь парафіі “Езуса Міласэрнага” ў Віцебску прыняла ўдзел у Лазертагу.


26 жніўня для моладзі парафіі “Езуса Міласэрнага” адбылася вельмі незвычайная падзея. Для тых, хто прадстаўляў парафію і дапамагаў у правядзенні “ Пятай Дыяцэзіяльнай Парафіяды Дзяцей і Моладзі” была прадстаўлена магчымасць паўдзельнічаць ў Лазертагу на прыродзе ў клубе “Кольт”, які знаходзіцца на ўскраіне горада…

Разам з моладзю удзел прынялі ў мерапрыемстве пробашч парафіі ксёндз канонік Валеры Орсік, дыякан Алег Зямчонак і старшыня парафіяльнага камітэта Пётр Глод. Пасля прыезду на месца, удзельнікі падзяліўшыся на дзве каманды (чырвоныя і сінія), пачалі спаборніцтвы ў першую чаргу з дрэнным настроем… Заданнем, было атрымаць вялікую радасць, цудоўны настрой, а таксама добрыя адносіны паміж сабой ў супольнасці.

Вядома, што вайна - вайной, а абед па – распарадку. Пакуль дыякан з моладдзю быў “на фронце” і удзельнічаў “ у баявых дзеяннях”-ксёндз Валеры з панам Пятром адказвалі за прыгатавання абеду для ўдзельнікаў на кастры. Але і пробашча не амінулі “кулі восаў”.

Пасля абеду, былі гульні па футболу і валейболу, а таксама некаторыя збіралі грыбы, альбо проста гулялі на свежым, сасновым паветры.

Вядома, што лета ўжо заканчваецца, наперадзе новы катэхэтычны і навучальны год. Час, які быў праведзены разам, надоўга застанецца ў памяці. Важна, што добры настрой, атрыманы перад школай і працай. На перадзе, яшчэ шмат цікавых забаў і мерапрыемстваў. Арганізатары ўпэўнены, што такія сустрэчы будуць больш умацоўваць і аб’ядноваць парафіяльную супольнасць.

 

Байкеры з Польшчы наведалі парафію ў Віцебску

13 жніўня ўпершыню байкеры з Польшы таварыства Рэйду Усход-Захад наведалі парафію “Езуса Міласэрнага” ў Віцебску.

На пачатку сустрэчы з байкерамі адбылася малітва ў касцёле, а пасля пробашч парафіі ксёндз канонік Валеры Орсік рассказаў невялічкую гісторыю пра Віцебскую дыяцэзію, касцёл і парафію. Напрыканцы ўсе разам памаліліся аб вечнай радасці для мамы аднаго з ўдзельнікаў, якая памерла ў гэты дзень. Пасля малітвы госцей благаславіў Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Напрыканцы мерапрыемства байкеры сустрэліся ў парафіяльным доме, дзе чакаў прыгатаваны абед. Такія сустрэчы, на думку ўдзельнікаў, спрыяюць іх сяброўству і даюць магчымасць абмяняцца сваімі ўражаннямі і вопытам.

 

 На дзень малітоўнага засяроджання ў Лепелі сабраліся ўдзельнікі "Легіёну Марыі" з Віцебска



12 жніўня 2019 г., у касцёле “Св. Казіміра” ў Лепелі, прайшоў дзень скупення для апостальскага руху “Легіёна Марыі” з Віцебскай парафіі “Езуса Міласэрнага”. Дзень быў прысвечаны тэме: “Разважлівасць і пакора Марыі”. Удзел прынялі 8 легіянераў, а таксама іх духоўны кіраўнік, пробашч парафіі “Езуса Міласэрнага” – кс. канонік Валеры Орсік. Сустрэча распачалася малітвай да св.Казіміра, патрона парафіі ў г. Лепель. Пасля адбылася святая Імша З КАНФЕРЭНЦЫЯЙ, падчас якой святар звярнуў увагу на важнасць штодзённай малітвы ў нашым жыцці да Найсвяцейшай Панны Марыі. Пра неабходнасць мець духоўнае заплечча для сябе і іншых.

Пасля Святой Літургіі, ўдзельнікі прынялі ўдзел ў адарацыі, у часе якой былі малітвы да Багародзіцы, а таксама канферэнцыі на тэмы: “Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця праз давер Яе Сыну”, а таксама “Марыя ўзор нашага жыцця ў духу пакоры”. Цікава, што на працягу дня ўсе ўдзельнікі захоўвалі цішыню і ўвогуле паміж сабою не размаўлялі.

Праграмай быў прадугледжаны таксама і супольны абед у рэстаўрацыі, у часе якога чыталіся ўрыўкі са Святога Пісання. Пасля абеду ўдзельнікі мелі магчымасць на прыватную малітву, а таксама маглі пабыць каля возера, якое знаходзіцца за касцелам, каб больш дасканала паразважаць у цішыні над пачутымі словамі. Напрыкацы адарацыі была супольная малітва Вяночкам да Божай міласэрнасці, а на заканчэнне адбылося благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Пад час працы ў групах легіянеры разважалі на тэму “Апостальства служэння”, дзе дзяліліся сведчаннямі веры і вопытам сваёй працы, а таксама вырашалі далейшы накірунак свайго служэння. На заканчэнне ўдзельнікі дзякавалі Богу і духоўнаму кіраўніку за магчымасць духоўных практыкаванняў, а таксама за ўмацаванне ў пакліканні легіянера.

Важна адзначыць, што ў парафіі “Езуса Міласэрнага” 9 актыўных удзельнікаў Легіёну Марыі, ёсць яшчэ таксама і дапаможныя (яны не ўдзельнічаюць у апостальскай працы, а толькі моляцца). Легіянеры наведваюць хворых ў абласным шпіталі, ходзяць маліцца ў анкалогію, наведваюць састарэлых, дзяцей у дзіцячых дамах і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаюць ў прыбіранні касцёла, а таксама дзеляцца верай з тымі, хто яшчэ не ведае Пана Бога. Кожны тыдзень удзельнікі Легіёну збіраюцца са сваім духоўным кіраўніком для сумеснай малітвы.

 

З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!”

Спаборніцтвы былі прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю дыяцэзіяльнай Парафіяды.

Адным з арганізатараў юбілейнай Парафіяды сёлета быў “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. У другі дзень спаборніцтваў разам з выступамі каманд адбыўся міні-фестываль інклюзіўнага танца. У ім прынялі ўдзел інклюзіўныя калектывы з Першамайскага і Чыгуначнага ТЦСАН г. Віцебска, Студыя ІМПЭТ пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і Сямейны інклюзіў-тэатр “І” з Мінску.

 Віншуем каманду Варапаева з перамогай! Так трымаць і паспяхова выступіць на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве! Вялікі дзякуй удзельнікам нашай каманды! У вас усё наперадзе! Вы малайцы!

Нагадаем, што парафію ў гэтым годзе прадстаўлялі:

Влад Каржанеўскі,

Давід Любенка,

Ксенія Філіпенка (І месца скачкі ў даўжыню, ІІ месца ў конкурсе ведаў "Мая Віцебская дыяцэзія"),

Алег Рудзько,

Аліса Прохарава (ІІІ месца па бегу),

Алеся Пяшчынская,

Арцём Воранаў,

Арцём Раманаў,

Антон Булыня,

Ангеліна Разаева,

Наталля Крукава.

Наша каманда паспяхова выступіла ў спаборніцтвах па валейболе (ІІ месца) і ў эстафеце (ІІІ).

Дзякуем таксама ўсім, хто дапамагаў у правядзенні парафіяды і нёс сваё служэнне ў касцёле, на стадыёне, у канцэртнай зале або на кухні!

 

Чытаць яшчэ

1. Каталіцкі Веснік. Газета Віцебскай дыяцэзіі - catholicnews.by

2. Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі - catholic.by

3. Сайт Віцебскай дыяцэзіі - catholicvitebsk.by

4. Слова жыцця. Газета Гродзенскай дыяцэзіі - slowo.grodnensis.by

5. Часопіс "Ave Maria" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - ave-maria.by

6. Інфармацыйны мульціфарматны праект - рускатолик.рф

Мы УКантакце - vk.com/vitkatedra